Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Па-сапраўднаму народныя

Па-сапраўднаму народныя

Па-сапраўднаму народныя

З 14 верасня 2020 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «Па-сапраўднаму народныя: да 120-годдзя Кузьмы Чорнага і Уладзіміра Дубоўкі».


Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі (1900–1944) — класік беларускай літаратуры, майстар вялікай эпічнай прозы. Разам з Якубам Коласам, М. Гарэцкім, Ц. Гартным ён стварыў беларускі раман XX стагоддзя, у якім паўнакроўна адбіўся лёс беларускага народа ў пераломны час. Ён узбагаціў нацыянальную прозу творамі, у якіх адноўлены шырокія карціны рэчаіснасці, створаны разнастайныя чалавечыя характары, пастаўлены вострыя праблемы часу, зроблены глыбокія філасофскія абагульненні.


Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (1901–1976) — беларускі савецкі паэт, празаік, мовазнаўца, перакладчык, літаратурны крытык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962).


Фігура Уладзіміра Дубоўкі ў беларускай літаратуры ахінута легендамі і яркай славай паэта-наватара і паэта-грамадзяніна, чый бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзнёслы, вобраз Беларусі ў часы бурных грамадскіх пераменаў.


На выставе прадстаўлены вядомыя творы Кузьмы Чорнага і Уладзіміра Дубоўкі ў розных выданнях, літаратура пра іх жыццё і творчасць, а таксама фотаматэрыялы.


Выстава будзе карысна аматарам беларускай культуры і літаратуры, усім, хто шануе беларускае слова. Экспазіцыю можна ўбачыць да 30 верасня.


Прыходзьце, мы вам рады!



Грушкевіч Марына Уладзіміраўна,

бібліятэкар агульнай чатальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу