Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрыццё фотавыставы

Адкрыццё фотавыставы

Адкрыццё фотавыставы

15 верасня 2022 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначыць сваё 100-годдзе. Значная дата ўнесена ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА, што пацвярджае важкі ўклад бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры. Урачыстыя мерапрыемствы да юбілею галоўнай кніжніцы краіны будуць праходзіць на розных пляцоўках Беларусі на працягу ўсяго года.


14 красавіка 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося адкрыццё перасоўнай фотавыставы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі». Ганаровым госцем мерапрыемства стала Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Юр'еўна Кніжнікава.


На выставе прадстаўлены 24 работы шасці фотамастакоў, якія паспрабавалі адлюстраваць усе грані архітэктурнай каштоўнасці: Анатоля Дрыбаса, Аляксандра Жарнасека, Лолія Македонскага, Сяргея Плыткевіча, Віктара Суглоба і Валерыя Харчанкі.


Беларускі «дыямент» паўстае на фотаздымках ва ўсёй сваёй прыгажосці і велічы, упрыгожаны бронзавай фігурай Францыска Скарыны ля цэнтральнага ўваходу і цудоўным ландшафтам набярэжнай воднага канала справа ад яго. Глядзіш на фота — і становіцца зразумела, чаму будынак бібліятэкі так вабіць аматараў мастацкай фотаздымкі.


«Дыямент» прыцягвае ўвагу не толькі днём, але і ў цёмны час, ператвараючыся ў шматколерны святлодыёдны экран са змяняючыміся малюнкамі і ўзорамі. Дарэчы, бібліятэка займае першае месца ў сусветным рэйтынгу самых асветленых будынкаў.


Інтэр'ер Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не менш эфектны за фасад: сцены ўпрыгожваюць творы жывапісу вядомых і маладых беларускіх мастакоў, шкляныя падлогі, дэкаратыўныя вокны, празрыстыя перагародкі забяспечваюць трапленне натуральнага святла ў самыя зацішныя куткі будынка. Падняўшыся на аглядную пляцоўку, наведвальнікі могуць атрымаць асалоду ад панарамы сталіцы.


Утульныя чытальныя залы, транспартная сістэма «Тэлеліфт», мастацкая галерэя, Авальная зала, Музей кнігі — усё гэта адлюстравана ў фотаработах. Дзякуючы экспазіцыі тыя, хто яшчэ не наведаў галоўную бібліятэку краіны, могуць уявіць архітэктурны размах і веліч дыямента ведаў.


Аднак Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца сімвалам Беларусі не толькі дзякуючы арыгінальнаму архітэктурнаму рашэнню.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі — найбуйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны, унікальнае сховішча нацыянальных дакументаў. Фарміруючы і захоўваючы інфармацыйныя рэсурсы, бібліятэка забяспечвае развіццё айчыннай навукі, эканомікі, вытворчасці, культурнай і духоўнай сферы.


100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі дапамагло ў чарговы раз паказаць бібліятэкі важнымі сучаснымі цэнтрамі інфармацыі, вольнага часу, усебаковага інтэлектуальнага і творчага развіцця, а таксама прыцягнуць увагу да прафесіі бібліятэкара, якая імкліва відазмяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 10-х класаў СШ №3 г.

Брэста. Магчыма, сярод іх былі будучыя прафесіяналы бібліятэчнай справы.


Перасоўная фотавыстава да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта для прагляду на працягу месяца. Прымаюцца групавыя заяўкі для экскурсій па выставе.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 76


Зварот да спісу