Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Справаздачная выстава работ студыі крэатыўнага рукадзелля «Сарока»

Справаздачная выстава работ студыі крэатыўнага рукадзелля «Сарока»

Справаздачная выстава работ студыі крэатыўнага рукадзелля «Сарока»

У аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейничае справаздачная выстава работ студыі крэатыўнага рукадзелля «Сарока». Трэці год студыя праводзіць свае заняткі ў бібліятэцы. Практычнай працы дапамагае літаратура па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з фонду аддзела літаратуры па мастацтве.


Утварылася студыя «Сарока» ў Інстытуце Трэцяга Узросту Ленінскага раёна г. Брэста на аснове валанцёрскай працы з людзьмі пенсійнага ўзросту восем гадоў таму. Кіраўнік студыі, аўтар і вядучая майстар-класаў, выкладчык-валанцёр, стваральнік арт-праграм і творчых праектаў Алена Анатольеўна Шпанагель, па спецыяльнасці сямейны практычны псіхолаг, прымяняе свае прафесійныя напрацоўкі ў арт-тэрапіі. Студыю наведваюць усе жадаючыя. Сярэдні ўзрост пастаянных удзельнікаў 63–65 гадоў.


Творчасць дапамагае быць у добрым настроі, развівае ўяўленне, уседлівасць, увагу, акуратнасць, мастацкі густ. Некаторыя прыходзяць з унукамі, ім таксама цікава займацца рукадзеллем. Асобныя майстар-класы наведвалі студэнты БрДУ імя А. С. Пушкіна. Удзельнікі клуба працуюць у розных тэхніках і напрамках: вязанне на спіцах і кручком, вышыўка, дэкупаж, скрапбукінг, батык, кропкавы роспіс, выраб навагодніх цацак, тэкстыльных сувеніраў, смачных букетаў з цукерак.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе працаваць да 1 верасня 2021 г.



Філіпава Таццяна Сяргееўна,

заг. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактный тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу