Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Чарговае пасяджэнне клуба КанТэкст

Чарговае пасяджэнне клуба КанТэкст

Чарговае пасяджэнне клуба КанТэкст

«Кніжныя рарытэты бібліятэкі»


У большасці ўдзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст» заўсёды заўважалася жывая цікавасць да гісторыі. Са стварэннем новай экспазіцыі ў аддзеле рэдкай кнігі прадставілася выдатная магчымасць пазнаёміцца з рарытэтамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Зараз гэты аддзел налічвае каля 2700 асобнікаў дакументаў на беларускай, рускай, польскай, нямецкай і іншых еўрапейскіх мовах, а таксама на лацінскай, эсперанта. Уключае кнігі, брашуры, карты, лістоўкі, перыядычныя выданні, архіўныя дакументы. Храналагічны ахоп — XVI–XXI стст.


Заг. аддзела Алена Аляксееўна Пінкевіч пазнаёміла ўдзельнікаў клуба з унікальнымі выданнямі, а таксама прадставіла відэапрэзентацыю.


Цэнтральнае месца ў фондзе аддзела займае арыгінальны фрагмент Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі (1563). Гэта самае прыгожае, дарагое і маштабнае выданне ВКЛ XVI ст. Кніга багата ўпрыгожана арнаментальнымі застаўкамі і канцоўкамі. Фрагмент быў набыты ў 2013 г. за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Ёсць у аддзеле і факсімільнае выданне Брэсцкай Бібліі вагой каля 15 кг.


Пазнаёміла Алена Аляксееўна і з трэцяй кнігай «Хроники Европейской Сарматии» Аляксандра Гваньіні (Кракаў, 1611) — адной з самых вядомых хронік таго часу, а для Беларусі — аднаго з першых больш-менш сістэмных даследаванняў нашых земляў. Трэцяя кніга «Хроника земли Русской» найбольш цесна звязана з беларускімі землямі: тут ёсць апісанні Мсціслаўскага, Віцебскага і Полацкага ваяводстваў.


Гонарам любой бібліятэкі свету з’яўляюцца кнігі, выдадзеныя ў буйнейшай і вядомай нідэрландскай друкарні, заснаванай Крыстафам Плантэнам у 1555 г. у Антверпене. На эспазіцыі прадстаўлены дзве Бібліі, выдадзеныя у гэтай друкарні ў 1629 і 1664 гг.


У фондзе аддзела ёсць і выданні вядомых кнігадрукароў XVII ст. Эльзевіраў: другі том філосафа Сенекі (1658), «Евангельские гармонии» Герардзі Восія (1656).


Ва ўдзельнікаў клуба была магчымасць пазнаёміцца і з кнігамі XVIII ст. Сярод іх першы том выбраных прац (1799) Ж. Б. Русо, гербоўнік «Корона польская» Каспера Нясецкага, «Сибирская история» Іагана Фішэра (1774).


Вялікую цікавасць выклікалі кнігі, звязаныя з беларускай гісторыяй, яе знакавымі падзеямі: «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» (1890) Пампея Бацюшкава, «Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1915) Мацвея Любаўскага.


Прыцягнуў увагу ўдзельнікаў клуба «Сборник обязательных постановлений для жителей города Брест-Литовска», куды ўвайшлі пастановы гарадской думы. Зборнік дае ўяўленне аб тым, як і чым жыў наш горад сто гадоў таму.


Ёсць у аддзеле кнігі, прысвечаныя Палескаму краю. Гэта зборнік «Пинчуки» (1890), «Белорусы-сакуны» (1915) Ісаака Сербава.


Немагчыма пералічыць усе убачаныя рарытэты, але ў кожнага чытача ёсць магчымасць прыйсці ў аддзел рэдкай кнігі і на свае вочы пазнаёміцца з імі. Хочацца выказаць вялікую падзяку заг. аддзела А. А. Пінкевіч за займальную экскурсію і ўнікальную магчымасць дакрануцца да мінулага.



Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу