Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага праекта «Гісторыя ў вокладках»

Прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага праекта «Гісторыя ў вокладках»

Прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага праекта «Гісторыя ў вокладках»

24 лістапада адбылася прэзентацыя новага адукацыйна-асветніцкага праекта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «История в переплётах». Мэта праекта — пазнаёміць наведвальнікаў з этапамі развіцця кніжнага пераплёту, падрабязна разгледзець, якія пераплёты раней існавалі на беларускіх землях.

На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі навучальных устаноў горада (школ, каледжаў, тэхнікумаў, ВНУ), устаноў культуры, чытачы бібліятэкі.

Для праекта была падрыхтавана экспазіцыя, з дапамогай якой прысутныя здзейснілі невялікі экскурс у гісторыю кніжнага пераплёту. На выстаўцы былі прадстаўлены рэканструкцыі старажытных копцкіх пераплётаў, пераплётаў «дозадо», паясных кніг, а таксама рэканструкцыі хорн-бука, васковых таблічак і інш. Выкананы работы супрацоўнікам пераплётнай майстэрні нашай бібліятэкі Шчаноўскай Таццянай Мікалаеўнай, якая з'яўляецца і ініцыятарам гэтага праекта. Таксама на экспазіцыі дэманстраваліся факсіміле кніжных помнікаў Беларусі і выданні, якія выйшлі ў розных краінах у XVI–XIX стст., якія даюць уяўленне, якія пераплёты выраблялі ў той час. Завяршалі выставу кнігі к. XIX – п. XX ст. у выдавецкіх пераплётах.

Таксама ўсе жадаючыя мелі магчымасць папрацаваць над стварэннем карашка так званага французскага пераплёту, злучыць сшыткі кніжнага блока рознымі спосабамі на швальным станку і стварыць закладку метадам халоднага кангрэўнага ціснення.

У рамках праекта будуць праводзіцца пазнавальныя заняткі, якія ўключаюць знаёмства з экспазіцыяй і майстар-класы. Пры жаданні можна будзе сфатаграфавацца з прадстаўленымі на выставе рэканструкцыямі і нават прымерыць адзенне сярэднявечнага манаха.

Запрашаем жыхароў і гасцей горада, школьнікаў, студэнтаў на заняткі з інтэрактыўнай пляцоўкай.

Чакаем вас па адрасе: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 штодзень з 10:30 да 18:00, акрамя пятніцы.

Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 162 57 48 30 (аддзел рэдкай кнігі).




Зварот да спісу

Похожие материалы