Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Новыя сустрэчы праекта «Terra incognita: погружение в эпоху»

Новыя сустрэчы праекта «Terra incognita: погружение в эпоху»

Новыя сустрэчы праекта «Terra incognita: погружение в эпоху»

У аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з красавіка 2022 года доўгатэрміновы праект «Terra incognita: погружение в эпоху», які складаецца з цыкла кнігазнаўчых сустрэч, будзе працягнуты новай тэмай: «Издания брестских типографий: сквозь призму времени».


Мерапрыемства прысвечана не толькі выданням, надрукаваным у нашым горадзе, але і самому Брэсту, яго гістарычнаму абліччу, якое мянялася з веку ў век.


XVI стагоддзе. Брэст у той далёкі час уяўляў сабой буйны і развіты палітыка-адміністрацыйны і культурна-інтэлектуальны цэнтр з наладжанымі міжнароднымі кантактамі. Таму цалкам заканамерна, што Мікалай Радзівіл Чорны адкрыў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню менавіта ў Берасці. Тут 4 верасня 1563 г. і была выдадзена Брэсцкая (Радзівілаўская) Біблія — ​​унікальны помнік айчыннай і сусветнай культуры, шэдэўр паліграфічнага мастацтва.


Перыяд XIX — пач. XX ст. характарызуецца бумам кнігавыдання і кнігагандлю ў Брэсце і рэгіёне: усяго тады дзейнічала каля дваццаці мясцовых друкарняў. Вядомыя брэсцкія друкары таго часу: хто яны? Якія выданні брэсцкіх друкарняў захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы? Аб чым пісалі ў кнігах, выдадзеных у Брэсце каля ста гадоў таму? Кім былі аўтары гэтых кніг? Чым жыў наш горад у гэты няпросты час? Адказы на гэтыя і іншыя цікавыя пытанні вы атрымаеце, наведаўшы нашае мерапрыемства. А яшчэ вы паўдзельнічаеце ў займальных віктарынах: «Книжная галерея. Узнай меня» і «Вопросы старого книжника». Лепшыя будуць адзначаны дыпломамі і граматамі.



Аддзел рэдкай кнігі

Заняткі праводзяцца па папярэднім запісе: +375 162 57 48 30

Зварот да спісу