Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага сумесна з Брэсцкай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты ў рамках працы з Публічнымі цэнтрамі прававой інфармацыі (ПЦПІ) Брэсцкай вобласці арганізавалі сумесны праект «Натарыус online». Мэта праекта — павышэнне прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва, даступнасць атрымання кансультацыі натарыуса, аператыўнае інфармаванне пра змены заканадаўства па пытаннях натарыяльнай дзейнасці. На пытанні карыстальнікаў бібліятэкі адкажуць натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі. Для таго, каб атрымаць кансультацыю натарыуса, Вам неабходна здзейсніць простыя дзеянні: выйсці на сайт бібліятэкі brl.by, адкрыць укладку сайта «Натарыус online», а потым запоўніць стандартную форму: прозвішча, імя, e-mail і задаць пытанне. Запрашаем усіх жадаючых скарыстацца гэтай паслугай бясплатна.
Марашчук Ірына Мікалаевна,
галоўны бібліятэкар агульнага чытальнага зала
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74