Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Наука, исследования, технологии: журналу “Наука и инновации” — 20 лет»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Наука, исследования, технологии: журналу “Наука и инновации” — 20 лет»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

«Наука, исследования, технологии: журналу “Наука и инновации” — 20 лет»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

З 5 ліпеня па 1 жніўня 2023 г. ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Навука, даследаванні, тэхналогіі: часопісу “Наука и инновации” — 20 гадоў» з цыкла «Юбілейная гісторыя».


«Наука и инновации» — спецыялізаваны часопіс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які асвятляе важнейшыя праблемы развіцця навукі і тэхнікі, а таксама інавацыйны рух у краіне і за мяжой. Выданне змяшчае інфармацыю аб найноўшых навукова-тэхнічных адкрыццях і дасягненнях, канцэптуальных і практычных падыходах да вырашэння пытанняў развіцця інавацыйнай дзейнасці, вынаходніцтва і дзяржаўнай палітыкі ў сферы інавацый. Аўтары часопіса — навуковыя супрацоўнікі і аспіранты акадэмічных і галіновых НДІ, ВНУ, спецыялісты інавацыйных прадпрыемстваў, наватары і вынаходнікі, а таксама работнікі органаў дзяржаўнага кіравання.


Часопіс выдаецца з 2003 года, у Брэсцкую абласную бібліятэку паступае з 2014 года. Выходзіць 1 раз у месяц на рускай і беларускай мовах.


На выставе прадстаўлены юбілейныя нумары часопісаў; артыкулы аб Брэсце, стратэгіях яго развіцця; а таксама публікацыі з часопіса, раней размешчаныя ў «Чытацкім рэйтынгу».

 

Чытаць тут:


1. Власюк, Н. Н. Город мечты: уникальный опыт Бреста / Николай Власюк // Наука и инновации. - 2020. — № 12. — С. 22—26.


2. Абламейко, М. С. "Умный город": от теории к практике / Мария Абламейко, Сергей Абламейко // Наука и инновации. - 2018. — № 6. — С. 28—34.


3. Капліеў, А. А. Хуткая медыцынская дапамога ў Беларусі: гісторыя ўзнікнення / Аляксей Капліеў // Наука и инновации. - 2022. — № 12. — С. 62—67.


4. Косенков, А. Ю. TikTok: новые возможности и вызовы информационному обществу / Александр Косенков // Наука и инновации. - 2022. — № 9. — С. 70—74.


5. Кухаронак, Т. І. Традыцыйныя радзінныя звычаі і абрады беларусаў / Таццяна Кухаронак // Наука и инновации. - 2022. — № 7. — С. 21—25.

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу