Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Наш Быкаў»

«Наш Быкаў»

«Наш Быкаў»

У рамках святкавання 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якое адзначаецца 19 чэрвеня 2019 г., Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадстаўляе выставу літаратуры «Наш Быков». На ёй сабраны матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць пісьменніка.


Васіль Быкаў з’яўляецца адным з найбольш знакавых і вядомых празаікаў Беларусі. Яго творчасць характарызуецца праўдзівасцю і шчырасцю прадстаўленай ім рэчаіснасці.


Экспазіцыя знаёміць з жыццём і творчасцю Васіля Быкава, з яго творчай лабараторыяй. На выставе прадстаўлены збор твораў у 14 тамах, які ўключае ўсе вядомыя на момант публікацыі апавяданняў, аповесцей, нарысаў. Экспануюцца таксама мастацкія зборнікі і асобныя выданні твораў пісьменніка, якія выходзілі ў розны час на розных мовах: «Жураўліны крык» (1959), «Альпийская баллада» (1963), «Мёртвым не больно» (1965), «Круглянский мост» (1968), «Сцюжа» (1969), «Дожить до рассвета» (1972), «Знак бяды» (1982), «Карьер»(1985), «В тумане» (1987), «Облава» (1988), «Волчья яма» (1998), «Доўгая дарога дадому» (2002) і інш.


Творчая спадчына пісьменніка прадстаўлена на выставе на розных мовах — беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай і французскай.

Выставу дапаўняюць цікавыя факты біяграфіі пісьменніка, водгукі калег і сяброў на яго творчасць.


З матэрыяламі экспазіцыі «Наш Быков» (да 95-годдзя з дня нараджэння) можна азнаёміцца ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі на працягу чэрвеня.

Крылова Кацярына Паўлаўна,

бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74

 


Зварот да спісу