Музычная гадзіна «Уладзімір Мулявін. Пясняр сэрцам і думамі»
16 лютага 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася сустрэча-прысвячэнне, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння музыканта, спевака, кампазітара, аранжыроўшчыка, стваральніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».
Удзельнікі сустрэчы ўзгадалі гісторыю жыцця і творчасці Уладзіміра Мулявіна, слухалі запісы асобных кампазіцый, напісаных або аранжыраваных ім, глядзелі кароткі дакументальны фільм пра артыста. Вядучая мерапрыемства Т. С. Філіпава пазнаёміла з матэрыяламі выставы «Владимир Мулявин. Сердцем и думами». Заключная частка музычнай гадзіны прайшла пры абмене асабістымі гісторыямі слухачоў, звязанымі з ВІА «Песняры». Аказалася, што некаторыя ўдзельнікі сустрэчы мелі асабістае знаёмства з двума музыкамі ансамбля, выхадцамі з нашага горада. Спрыяльную атмасферу стварылі шчырае захопленне і зацікаўленасць аўдыторыі.
Філіпава Таццяна Сяргееўна,
заг. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78