24 мая ва ўсіх славянскіх краінах адзначылі Дзень славянскага пісьменства ў памяць святых роўнаапостальных братоў Кірылы і Мяфодзія, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. Менавіта Кірыл і Мяфодзій стварылі славянскую азбуку, якой мы карыстаемся і сёння.
2023 год — юбілейны: лічыцца, што славянская азбука была створана ў 863 годзе, і ёй спаўняецца 1060 гадоў. У Беларусі свята адзначаецца з 1986 года і называецца Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 мая ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для студэнтаў дзвюх груп філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна былі праведзены музейна-бібліятэчныя заняткі «Таямніцы рукапіснай кнігі», прымеркаваныя да гэтага Дня.
Падчас мерапрыемства рабяты ўзгадалі імёны найвялікшых славянскіх асветнікаў: Кірылы і Мяфодзія, Ефрасінні Полацкай, летапісца Нестара, пагаварылі пра вялікія традыцыі славянскай культуры і ролю пісьменства ў яе станаўленні і развіцці; прасачылі, як развівалася пісьменнасць у розных народаў і як ствараліся рукапісныя кнігі.
Потым студэнты пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі Радзівілаўскага летапісу, Жыцця Ефрасінні Полацкай, Тураўскага, Полацкага, Лаўрышаўскага і Слуцкага Евангелляў.
Музейна-бібліятэчныя заняткі «Тайны рукописной книги» будуць праводзіцца да канца чэрвеня. Запрашаем усіх жадаючых наведаць мерапрыемствы!
Аддзел рэдкай кнігі
+375 162 57 48 30