Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Музейна-бібліятэчны занятак «История в переплётах»

Музейна-бібліятэчны занятак «История в переплётах»

Музейна-бібліятэчны занятак «История в переплётах»

У скарбонцы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага нямала паспяховых адукацыйных праектаў. Адным з іх з'яўляецца доўгатэрміновы адукацыйна-асветніцкі праект аддзела рэдкай кнігі «История в переплётах», прэзентацыя якога прайшла ў лістападзе 2022 года. Цікавасць да праекту не слабее і дагэтуль! З ім пазнаёмілася больш за 500 чалавек — навучэнцы школ, гімназій, каледжаў, студэнты ВНУ, жыхары і госці Брэста.


У многім праект з'яўляецца ўнікальным для Беларусі. У рамках яго рэалізацыі была створана эксклюзіўная выставачная экспазіцыя, якая ўключае рэканструкцыі розных тыпаў кніжных вокладак: старажытных копцкіх пераплётаў, пераплётаў «дозадо», паясных кніг, а таксама рэканструкцыі хорн-бука, васковых таблічак і інш. Работы выкананы Таццянай Мікалаеўнай Шчаноўскай — супрацоўнікам бібліятэкі.


Праект уключае пазнавальныя заняткі, знаёмства з экспазіцыяй і майстар-класы.


14 сакавіка 2024 года музейна-бібліятэчны занятак «История в переплётах» наведалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання.


Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй кніжнага пераплёта; даведаліся, якія пераплёты раней існавалі на беларускіх землях; зрабілі сабе на памяць закладкі з элементам халоднага кангрэўнага ціснення; папрацавалі над карашком «французскага» пераплёта; злучалі сшыткі кніжнага блока на швальным станку рознымі спосабамі; прымяралі на сябе адзенне сярэднявечнага манаха і фатаграфаваліся ў ім.


Запрашаем усіх жадаючых на музейна-бібліятэчныя заняткі аддзела рэдкай кнігі!

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30

 


Зварот да спісу