Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок». Восеньскі сезон

«Мир книжных новинок». Восеньскі сезон

«Мир книжных новинок». Восеньскі сезон

«Что может быть драгоценнее, чем ежедневно входить в общение с мудрейшими людьми мира», — казаў Леў Талстой. Такая магчымасць прадставіцца пры наведванні выставы «Мир книжных новинок» за восеньскі сезон 2020 г., якая будзе экспанавацца ў фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 20 па 24 снежня. На ёй больш за 400 выданняў, якія выйшлі ў выдавецтвах Беларусі і Расіі. Гэта як навукова-папулярная, так і мастацкая літаратура. Самы дасведчаны чытач зможа выбраць кнігу на любы густ: пачытаць сучасны раман, пазнаёміцца з дэтэктывамі, аматары фантастыкі і фэнтэзі таксама не застануцца без кнігі, жаночыя, гістарычныя раманы — усё гэта прадастаўлена ў вялікім аб’ёме.


Знаёмцеся, кніга, ад якой нельга адарвацца, дзіўнае падарожжа ў сярэднявечча. Новы раман вядомага іспанскага пісьменніка, аднаго з лідараў жанру гістарычнага рамана, Хуана Франсіска Ферандыса пад назвай «Барселона. Проклятая земля» (Санкт-Пецярбург, 2020), пераносіць нас у IX стагоддзе. Гэтая гістарычная сага заваявала любоў тысяч чытачоў. Упершыню выдадзена на рускай мове.


Хто не ведае знакамітую амерыканскую пісьменніцу Джын Сэсан і яе раманы «Мемуары принцессы», «Дочери принцессы», якія карыстаюцца вялікім попытам у чытачоў. Гэты цыкл працягвае яе новы бестселер «Мольба Мариам» (Санкт-Пецярбург, 2011) пра няпросты лёс жанчын у Афганістане.


Вартыя ўвагі творы Хезэра Морыса «Татуировщик из Освенцима» (Санкт-Пецярбург, 2020) і «Дорога из Освенцима» (Санкт-Пецярбург, 2020), выдадзеныя ўпершыню на рускай мове. Гэта дзіўныя гістарычныя раманы, у якіх ёсць усё: вайна, каханне, канцлагер.


Раздзел гісторыі папоўніўся новымі цікавымі набыткамі. У іх ліку кнігі з серыі «Жизнь замечательных людей»: Яўген Матонін «Яков Блюмкин» (Масква, 2019), Кацярына Глагольцава «Рокфеллеры» (Масква, 2019) і інш. У серыі «История. География. Этнография» вышлі кнігі Уладзіміра Новікава «Путешествие по русским литературным усадьбам» (Масква, 2019), Юліі Казловай «Путешествие Петра Первого в Западную Европу» (Масква, 2020) і інш.


Прыцягне ўвагу і новы твор Томаса Эдвіна Рыкса «Черчилль и Оруэлл: битва за свободу» (Масква, 2019). На матэрыяле біяграфій Уінстана Чэрчыля і Джорджа Оруэла аўтар паказвае, што два гэтыя непадобныя адзін на аднаго чалавекі больш за іншых сваіх сучаснікаў паўплывалі на ідэалагічнае ўладкаванне пасляваеннага заходняга грамадства. Засяродзіўшыся на самым плённым адрэзку іх жыцця 1930–1940 гг., Томас Рыксен не толькі малюе дакладныя псіхалагічныя партрэты сваіх герояў, але і перадае карціну жыцця Брытанскай імперыі ва ўсім яго бляску i галечы...


Паступілі новыя выданні ў дапамогу мамам, выхавальнікам, педагогам у серыі «Международный институт Монтессори-педагогики рекомендует». Гэта кнігі Аўроры Гацье «Чем заняться на свежем воздухе?» (Масква, 2019), «Как научиться вести диалог?» (Масква, 2019), а таксама кніга Джэсікі О. Бонтан і Хлоі Фурнье «Четыре времени года. 50 занятий по системе Монтессори» (Масква, 2019). Мэта апісаных у кнізе заняткаў — узбагаціць вопыт дзіцяці, раскрыць і развіць яго самастойнасць, пакідаючы яму свабоду выбару ў адпаведнасці з філасофіяй Марыі Мантэсоры.


Аддзел абанемента запрашае пазнаёміцца з навінкамі, якія будуць дэманстравацца з 10:00 да 17:00.

           

Краснашчок Алена Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу