Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Лето на книжных страницах»: чэрвеньская сустрэча ў клубе «КонТекст»

«Лето на книжных страницах»: чэрвеньская сустрэча ў клубе «КонТекст»

«Лето на книжных страницах»: чэрвеньская сустрэча ў клубе «КонТекст»

Лета — дзіўная і выдатная пара адпачынку, сонца, прыемных сустрэч і ўражанняў. 25 чэрвеня ўдзельнікі чытацкага клуба «КонТекст» вырашылі прысвяціць сустрэчу гэтай тэматыцы. «Лето на книжных страницах» — менавіта так гучала агульная назва пасяджэння.

 

Цёплым, сонечным і святочным чытаннем адна з удзельніц назвала кнігу І. Шмялёва «Лето Господне». Уся кніга — гэта ўспаміны з дзяцінства. Успаміны дарослага, які пабачыў жыццё, чалавека. Прачытанне гэтай кнігі ў дзяцінстве не зрабіла асаблівага ўражання на ўдзельніцу, а вось зварот да яе ўжо ва ўсвядомленым узросце даў магчымасць атрымаць асалоду ад дзіўнай светлай атмасферы.

 

Рэй Брэдберы «Вино из одуванчиков» — раман пра адносіны дзяцей і дарослых; пра жыццё, дзе прыемны лёгкі аповяд суправаджаецца філасофскімі развагамі ад асобы хлопчыка і яго назіраннямі, якія напісаны так смачна і прыгожа, што ты адчуваеш прахалоду травы, золкасць начнога лесу, задыхаешся ад пыльнага паўдзённага сонца. Мабыць, больш за кнігу ўдзельніцу ўразіла біяграфія самога аўтара.

 

Многія кажуць, што дзяцінства заўсёды памятаецца летам. Зачытаныя ўслых урыўкі з вясёлай і смешнай кнігі Т. Мжаванадзэ «Лето, бабушка и я» дадалі ўсмешак і добрага настрою ўсім удзельнікам сустрэчы.

 

Зараджае энергіяй, цяплом, дабрынёй «Манюня» армянскай пісьменніцы Н. Абгаран.

 

Уразіла і гісторыя «балотнай дзяўчынкі» Кіа з рамана Д. Оўэнс «Там, где раки поют». Кніга апісвае флору і фауну балот, падрабязнасці паводзін розных відаў жывёл, а тэкст чытаецца займальна і лёгка.

 

Гумар і летняя атмасфера адзначаны ўдзельніцай у апавяданнях В. Токаравай, многія з якіх экранізаваны, а фразы літаральна разабраны на цытаты: «Красноречие — живопись мысли» і інш.

 

Хтосьці зараджаецца летнім настроем у паэзіі. Сярод удзельнікаў клуба ёсць і тыя, хто піша вершы: А. Носік прачытаў свой верш нашей полёт».

 

Успомнілі і класіку — А. Чэхава «Об июне и июле», І. Шоу «Летний день». Пагаварылі не толькі аб лёгкіх кнігах, але і больш сур'ёзных. Эпічны раман, напісаны адным з самых аўтарытэтных лекараў свету А. Вергезэ «Рассечение Стоуна» — гісторыя кахання даўжынёю ў жыццё, здрады і адкуплення, чалавечай слабасці і сілы духу, выгнання і доўгага вяртання да каранёў. Раман-прызнанне ў каханні Эфіопіі.

 

Дзеянне рамана Д. Мэйсана «Настройщик» адбываецца ў каланіяльнай Бірме канца XIX стагоддзя. Удзельніца захапіла нас экзатычным светам Бірмы. На яе думку, аўтару ўдалося стварыць непаўторную атмасферу прыроднай прыгажосці і гармоніі, а вось фінал некалькі расчараваў.

 

Казалі і пра іншыя творы — А. Кіма «Дом з пратуберанцамі», Р. Шэррыффа «Две недели в сентябре», С. Шэлдана «Если наступит завтра».

 

Далучайцеся да нас, і вы будзеце заўсёды ў курсе кніжных тэм і навінак! 

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу