Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Кантэкст»: «Рэспект кнізе: чытач раіць»

«Кантэкст»: «Рэспект кнізе: чытач раіць»

«Кантэкст»: «Рэспект кнізе: чытач раіць»

29 мая адбылася сустрэча ўдзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст». Яе тэма — «Рэспект кнізе: чытач раіць».

Апавядалі на беларускай мове аб графічным рамане С. Лундберг «Птушка ўва мне ляціць, куды хоча» — кнізе пра дзяцінства шведскай мастачкі Б. Хансон. Кніга-разважанне юнай Берты пра тое, як важна быць верным сваёй мары.


У класіка беларускай літаратуры З. Бядулі таксама ёсць расказ пра юнага мастака — «Вялікодныя яйкі». Хлопчык Сцяпан расце ў сялянскай сям'і, бацька на фронце, і ўсе хатнія нягоды кладуцца на маці і на дзіцячыя плечы. А ён апантаны маляваннем. Фарбы хутка скончыліся і няма грошай купіць. У вёсцы яго лічаць дзіваком і празвалі Пяцкуном за такую любоў да малявання. Напярэдадні Вялікадня маленькі мастак вырашае размаляваць велікодныя яйкі крывёю, парэзаўшы руку.


Адна з удзельніц распавяла аб сваім земляку з Цюмені — дзіцячым пісьменніку У. Крапівіне. Яна лічыць яго філасофска-фантастычны цыкл пра дзяцей «В глубине Великого Кристалла» кнігамі і для дарослых.


Ёсць кнігі, якія застаюцца ў памяці на доўгія гады. Такой кнігай стала для ўдзельніцы «Очарованная душа» Р. Ралана. У розныя перыяды з галоўнай гераіняй яна ў думках спрачалася, вучылася ў яе, дзесьці паступала таксама.


Вялікая ўвага была і да японскай літаратуры: «Тысячекрылый журавль» К. Ясунари «Мастер игры в го» і інш. Я. Кавабата — японскі пісьменнік, афіцэр французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Была адзначана неверагодная прыгажосць апавядання.


Дзве кнігі Г. Фаллады «Один в Берлине. Каждый умирает в одиночку», «Кошмары в Берлине» знаёмяць з пасляваеннай Германіяй. Кніга шмат у чым заснавана на рэальных падзеях.


Яркай зоркай турэцкай літаратуры стала Э. Шафак. Яе захапляльныя гістарычныя раманы «Честь», «Остров пропавших деревьев», «Стамбульский бастард» трагічнымі лёсамі, усходняй культурай і векавымі традыцыямі. Кнігі пакідаюць моцнае уражанне пасля чытання.


Сярод гістарычных бэстсэлераў былі адзначаны і Г. Яхіна «Зулейха открывает глаза», К. Ханна «Соловей». Іспана-афрыканская сямейная сага Л. Габаса «Пальмы в снегу» настолькі ўразіла ўдзельніка клуба, што ён вырашыў набыць яе ў асабістую калекцыю. Дзяліліся прыемнымі ўражаннямі пра кнігі А. Рэнд «Идеал», І. Ялам «Когда Ницше плакал», Э.-Э.Шміт «Потерянный рай», А. Эрно «Годы» і многіх іншых.


Далучайцеся да клубу і дзяліцеся сваімі ўражаннямі! Сумна не будзе!



Аддзел абанемента

+ 375 162 57 48 09


Зварот да спісу