Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Дня беларускага пісьменства

Дня беларускага пісьменства

Дня беларускага пісьменства

У першую нядзелю верасня ў нашай краіне штогод святкуецца Дзень беларускага пісьменства. Гэтае нацыянальнае свята дэманструе адзінства беларускага пісьменства і кнігадрукавання з гісторыяй і культурай беларускага народа.


3 верасня ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі для вучняў 6-х класаў гімназіі № 4 г. Брэста быў праведзены пазнавальны інтэрактыўны занятак «Старадаўнія рукапісныя кнігі», на якім дзеці здзейснілі падарожжа ўглыб гісторыі пісьменства і друку ў Беларусі. Беларуская асветніца Ефрасіння Полацкая і беларускі першадрукар Францыск Скарына, першая друкарня на тэрыторыі сучаснай Беларусі і першая ў свеце кніга пад назвай «Буквар», Брэсцкая Біблія 1563 г. і выданні брэсцкіх друкарняў пачатку XX стагоддзя… Пра гэта і многае іншае было расказана ў ходзе мерапрыемства.


На аснове факсімільных выданняў, якія захоўваюцца ў аддзеле, школьнікі пазнаёміліся з такімі рукапіснымі помнікамі айчыннай кніжнай культуры, як Тураўскае, Полацкае, Лаўрышаўскае, Слуцкае Евангеллі, Баркулабаўскі летапіс. А замацавалі атрыманыя веды хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай тэматычных віктарын на інтэрактыўнай панэлі.


Таксама для вучняў супрацоўніцай агульнай чытальнай залы была праведзена аглядная экскурсія–знаёмства з бібліятэкай.



Аддзел рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу