Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

11 сакавіка 2020 г. у кнігарні «Светач» г. Мінска адбылася святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына». На імпрэзу арганізатарамі (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі») былі запрошаныя знакамітыя пісьменнікі, навукоўцы, краязнаўцы, журналісты, выдаўцы, прадстаўнікі інстытутаў улады і грамадскасці, чый лёс непасрэдна звязаны з Берасцейшчынай.


Падчас мерапрыемства адбыліся прэзентацыі энцыклапедычных, даведачных, краязнаўчых выданняў і найбольш адметных выдавецкіх праектаў, сярод якіх: энцыклапедыя «Брест. Брэст. Brest. 1000» (складальнік — доктар гістарычных навук, загадчык кафедры БрДУ імя А. С. Пушкіна, прафесар Аляксандр Вабішчэвіч), шэдэўр беларускага кнігадрукавання «Брэсцкая Біблія» (аўтар праекта — намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша), кніга берасцейскага гісторыка і краязнаўца Валерыя Мароза «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры», выданні «Беловежское диво» і «Царские охоты в Беловежской пуще. Страницы истории» (адзін з аўтараў — навуковец, арнітолаг М. Д. Чэркас), фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», прысвечаны малой радзіме пісьменніка і паэта Леаніда Дранько-Майсюка, які і прэзентаваў выданне. Сярод выступоўцаў і ўшанаваных ганаровымі ўзнагародамі Міністэрства інфармацыі былі: гісторык, пісьменнік, краязнавец Анатоль Бензярук, гісторык і краязнавец Леанід Несцярчук, гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, вядомая беларуская паэтэса Раіса Баравікова і інш.


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага выступіла з відэапрэзентацыяй «Літаратурная Берасцейшчына», у рамках якой распявядалася аб выбітных і знакамітых паэтах і пісьменніках-земляках, былі прадстаўленыя некаторыя кніжныя выданні з фонду аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. За значны ўклад і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры калектыву супрацоўнікаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горскага была аб’яўлена Падзяка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Напрыканцы сустрэчы вядучыя адзначылі, што дадзенай імпрэзай Берасцейшчына распачала цыкл мерапрыемстваў, якія прысвечаныя рознам рэгіёнам нашай краіны, і запрасілі ўсіх прысутных у чэрвені бягучага года ў Мірскі замак, дзе адбудзецца вялікае свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».



Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу