Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 20 лістапада ў iнфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстаўка пад назвай «Беларусь у люстэрку статыстыкі».
Сёння статыстыка пранізвае ўсе аспекты сучаснага жыцця. Яна служыць асновай для шматлікіх урадавых рашэнняў, у прадпрымальніцкай і грамадскай дзейнасці. Яна дае магчымасць валодаць інфармацыяй пра тыя тэндэнцыі, якія ўплываюць на наша жыццё.
Статыстыка — гэта галоўны фактар, які ўлічваецца пры абгрунтаванні амаль кожнага аспекту бюджэту і сацыяльных праграм.
На выстаўцы прадстаўлены новыя кнігі, апошнія статыстычныя зборнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама нарматыўныя прававыя акты па статыстыцы ў Рэспубліцы Беларусь. Поўныя тэксты гэтых дакументаў можна атрымаць як на папяровых носьбітах, так і ў электронным выглядзе з выкарыстаннем інфармацыйна-пошукавых сістэм «Эталон» і «Эксперт», якія функцыянуюць у аддзеле.
Выстаўка будзе карыснай студэнтам, выкладчыкам і аспірантам, эканамістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі статыстыкі ва ўсіх сферах жыцця.
Гарбачэўская Валянціна Адамаўна,
вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела
Кантактны тэлефон: +365 162 57 48 77