Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Книги 2019 года

Книги 2019 года

Книги 2019 года

З 23 па 27 лютага 2020 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага запрашае наведаць выставу «Книги 2019 года». Увазе чытачоў прапануюцца кнігі з фонду аддзела абанемента, выдадзеныя ў 2019 г.


У Рэспубліцы Беларусь за 2019 г. было выдадзена 9619 кніг і брашур агульным тыражом 26 034 300 экз., у т. л. на беларускай мове — 1271 назва тыражом 3 704 400 экз.


У Расіі ў 2019 г. выпушчана 115 171 найменне агульным тыражом 435 136 900 экз.     

    

У чытачоў з’явіцца магчымасць пазнаёміцца як з мастацкай літаратурай беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў, так і з навукова-папулярнымі кнігамі па прыродазнаўстве, медыцыне, гісторыі, псіхалогіі, мастацтве, літаратуразнаўстве і выданнямі з праваслаўнай калекцыі.


Аматарам навукова-папулярнай літаратуры будуць прадстаўлены: чарговы зборнік «Берасцейскія кнігазборы» (Брэст, 2019), рэкламнае выданне «Брест. Мгновения спрессованы в столетия» (Брэст, 2019), трэцяя кніга А. Гладышчука «Замок Берестейский» (Гродна, 2019), кнігі З. Дудзюк «Брэст: храналагічны даведнік» (Брэст, 2019), С. Лютко «Великое наследие Беларуси» (Мінск, 2019), Ю. Латынінай «Иисус. Историческое расследование» (Масква, 2019), Ю. Н. Харары «Homo Deus. Краткая история будущего» (Масква, 2019), М. Лабкоўскага «Хочу и буду» (Масква, 2019), твор А. Лекманава «Венедикт Ерофеев: посторонний» (Масква, 2019) (лаўрэат прэміі «Большая книга 2019») і інш.


У раздзеле беларускай мастацкай літаратуры чытачы ўбачаць 100-ы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» — «В. Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы» (Мінск, 2019), а таксама кнігі З. Дудзюк, Г. Севярынец, В. Гігевіча, А. Бадака, Ю. Шаровай, А. Бахарэвіча і інш.


Вас чакае сустрэча з творамі лаўрэатаў літаратурных прэмій Г. Яхінай, А. Варламава, Л. Уліцкай, Л. Юзэфовіча, А. Чыжовай, Э. Манро, Х. Мантэл, К. Макарці, Дж. М. Кутзее, С. Рушдзі і інш.


Аматараў дэтэктываў парадуюць кнігі П. Джэймса, Д. Тарт, Р. Гэлбрэйт, Д. Карызі, Ж.-К. Гранжэ, Д. Балдачы, А. Ільіна, А. Чыжа, У. Колычава, Н. Андрэевой, Д. Данцовай.


Кнігі Я. Пяровай, Ю. Лаўрашынай, А. Роя, Н. Міронінай, К. Уайт, Д. Сціл, Ч. Марціна спадабаюцца аматарам меладрамы.


 Серыі «Военная фантастика», «Фантастический боевик», «Настоящая фантастика», «Попаданец», «Наши там», «Мастера ужасов» парадуюць аматараў фантастыкі.


Кожны з наведвальнікаў выставы знойдзе кнігу на свой густ, сустрэнецца з творамі ўжо знаёмых аўтараў і адкрые для сябе новыя імёны.


Прыходзьце, выбірайце, чытайце!



Пашук Людміла Іванаўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Шчэрба Марына Пятроўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу