Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Да 100-годдзя Пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Да 100-годдзя Пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Да 100-годдзя Пракуратуры Рэспублікі Беларусь

28 чэрвеня 2022 г. у Брэсцкім гарвыканкаме адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання 100-годдзя з дня ўтварэння Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, адзінай цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных органаў, якая ажыццяўляе пракурорскі нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў, указаў, распараджэнняў і іншых пастаноў (1922 г.).

 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў межах падзеі прадставіла кніжную выставу «100 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь. На варце закону і правапарадку».

 

 

Вялікую цікавасць у прысутных выклікалі наступныя кнігі: «Генацыд беларускага народа» (Мінск, 2022), выдадзеная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь; «Без тэрміна даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Брэсцкая вобласць. Зборнік архіўных дакументаў і матэрыялаў» (Мінск — Масква, 2022); «Служым закону: пракуратура Брэсцкай вобласці» (Брэст, 2007); «Пракуратура Брэсцкай вобласці. 90 гадоў на варце закона» (Брэст, 2012). Таксама на выставе экспанаваліся арыгіналы і ксеракопіі перыядычных выданняў, энцыклапедыі і шэраг іншых крыніц.

 

 

З матэрыяламі экспазіцыі можна азнаёміцца ў аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі.

 

 

Аддзел краязнаўства

+375 162 57 48 79



Зварот да спісу