|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 6 ліпеня па 10 жніўня 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Кветнік з вокладкі».
Кветкаводства ў Беларусі — гэта нацыянальная традыцыя, пласт культуры, нароўні з ткацтвам, ганчарнай справай і пляценнем з саломы. Культурныя і дзікарослыя расліны займалі важнае месца ў духоўнай культуры беларусаў, яны былі незаменнымі «ўдзельнікамі» народных свят і абрадаў (Троіца, Купалле і інш.). Некаторыя прадстаўнікі расліннага свету сталі для беларусаў часткай нацыянальнага вобраза, напрыклад васількі. Кветкавае афармленне — неад'емны элемент добраўпарадкавання населеных пунктаў, прадпрыемстваў, офісных будынкаў, які ўплывае на іх аблічча і эстэтычнае ўспрыманне.
На выставе прадстаўлены матэрыялы з часопісаў пра кветкі ў традыцыях беларусаў, пра сучасныя тэндэнцыі кветкавага афармлення, пра тое, што дыктуе зялёная мода сёння. Тут можна ўбачыць маляўнічыя прыклады кветнікаў, планы пасадак кветкавых кампазіцый, самыя арыгінальныя ідэі ландшафтнага дызайна.
Выстаўка падрыхтавана па публікацыях з часопісаў: «Беларуская думка», «Любимая дача», «Цветок», «Зелёный контейнер», «Хозяин», «Лиза» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39