Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Вынікі Месячніка «Зялёны ўніверсітэт»

Вынікі Месячніка «Зялёны ўніверсітэт»

Вынікі Месячніка «Зялёны ўніверсітэт»

У Рэспубліцы Беларусь ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў адносяцца да прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. У сувязі з гэтым асаблівую значнасць набывае работа па экалагічнай асвеце насельніцтва.


З мэтай фарміравання экалагічнай культуры, прасоўвання экалагічных ведаў, інфармаванасці грамадскасці аб стане экалогіі Брэста ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага з 10 па 27 красавіка 2023 г. прайшоў Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчых ведаў «Зялёны універсітэт». Ініцыятыву правядзення месячніка падтрымалі Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і шэраг устаноў, арганізацый абласнога і гарадскога падпарадкавання.


Месячнік адкрыў 10 красавіка намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Печка Віталь Віктаравіч з выступам «Ахова навакольнага асяроддзя і выкарыстанне прыродных рэсурсаў у Брэсцкай вобласці».


Далей адбыліся наступныя мерапрыемствы:

· «Вада — крыніца жыцця» — сустрэча са спецыялістамі КВУП «Брэствадаканал» і Брэсцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі;

· «Адходы — сыравіна трэцяга тысячагоддзя» — сустрэча з інжынерам па ахове навакольнага асяроддзя Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода Дранец Наталляй Васільеўнай і трэнінг па сартаванні смецця;

· «Рэалізацыя комплекснага адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" ў Беларусі» — сустрэча са спецыялістам Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Лысенка Наталляй Васільеўнай. Падчас сустрэчы для ўдзельнікаў (навучэнцаў двух каледжаў горада) былі арганізаваны практычныя заняткі па вывучэнні відавога складу драўняных раслін на прылеглай тэрыторыі абласной бібліятэкі, вывучэнні водаспажывання ў навучальнай установе (на прыкладзе каледжа прыборабудавання); вывучэнню адходаў, якія ўтвараюцца, і іх правільнай сартаванні;

· «Кветкавы рай Кірыла Кветкі» — сустрэча з садоўнікам, селекцыянерам, блогерам, студэнтам БрДТУ Кірылам Ваўранюком;

· «Асяроддзе пражывання —горад Брэст» — адкрыты дыялог з дырэктарам ААТ «Брэстжылпраект» Жарковым Аляксандрам Уладзіміравічам.


У ходзе сустрэч адбылася зацікаўленая размова па розных праблемах прыродакарыстання, стане і перспектывах горадабудаўніцтва ў кантэксце развіцця Брэста як «зялёнага горада». Можна сцвяджаць, што Месячнік стаў своеасаблівым мостам-дыялогам паміж адказнымі арганізацыямі і звычайнымі грамадзянамі, неабыякавымі да праблем экалогіі і перспектыў развіцця свайго горада. Навучальныя трэнінгі і заняткі прыўнеслі актыўнасць і дадатковыя веды.


У рамках Месячніка дэманстраваліся маштабная выстава літаратуры «Свет. Прырода. Чалавек» з фонду бібліятэкі; а таксама выстава дзіцячых малюнкаў экалагічнай тэматыкі. На час правядзення Месячніка быў аб'яўлены конкурс і афіцыйнае галасаванне на лепшы малюнак за прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Вынікі конкурсу будуць падведзены абласным камітэтам пазней.


Удзельнікамі Месячніка сталі 287 чалавек: студэнты і выкладчыкі факультэта прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна, факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ, навучэнцы каледжа прыборабудавання ікаледжа транспарту і сэрвісу, а таксама чытачы бібліятэкі, жыхары г. Брэста.


Месячнік паказаў, што цікавасць да экалагічных праблем з боку жыхароў горада вялікая, ёсць накіраванасць на атрыманне новых ведаў, а рашэнне экалагічных пытанняў ляжыць у плоскасці дзейнасці супольнасці: выканаўчай улады, прадпрыемстваў горада, кантралюючых арганізацый, а таксама ініцыятыўных і нераўнадушных грамадзян.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу