Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мастацтва факту: кнігі нон-фікшн»: выстава ў аддзеле абанемента

«Мастацтва факту: кнігі нон-фікшн»: выстава ў аддзеле абанемента

«Мастацтва факту: кнігі нон-фікшн»: выстава ў аддзеле абанемента

З 25 чэрвеня па 23 ліпеня аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае азнаёміцца з кніжнай выставай «Мастацтва факту: кнігі нон-фікшн». Літаратура гэтай катэгорыі вельмі запатрабаваная сярод карыстальнікаў бібліятэкі, таму цыкл выстаў стаў традыцыйным.


Слова «нон-фікшн» перакладаецца як «не выдумка». Пад гэтым паняццем маецца на ўвазе не мастацкая літаратура, у сюжэце якой няма выдуманых падзей і персанажаў. Да гэтай катэгорыі літаратурных твораў адносяцца даведачныя матэрыялы, крытычныя творы, мемуары, эсэістыка і інш., таксама сюды можна ўключыць і дакументальную прозу.


На выставе будзе прадстаўлены новы дакументальны раман руска-амерыканскага пісьменніка Максіма Д. Шраера «У чаканні Амерыкі» (Масква, 2022). Кніга была напісана на англійскай мове і выйшла ў ЗША ў 2007 годзе. Гэта своеасаблівы маніфест пакалення людзей, якія з'ехалі з Савецкага Саюза на Захад у 70–80 гг. мінулага стагоддзя. Клінічны псіхолаг Мэг Джэй на аснове шматгадовага вопыту работы, вынікаў навуковых даследаванняў і рэальных жыццёвых гісторый напісала кнігу «Важныя гады» (Масква, 2021) пра тое, як навучыцца распазнаваць важныя этапы свайго жыцця і прымаць усвядомленыя рашэнні. Серыя «Нон-фікшн рунэту» прапануе навінкі Кацярыны Оаро «Трымайся і пішы. Бясстрашная кніга пра стварэнне тэкстаў» (Масква, 2021) і Данііла Шардакова «Без біржаў! Як пісаць артыкулы і зарабляць на іх грошы» (Масква, 2021). Для чытачоў, якіх цікавяць развіццё жанру нон-фікшн і сакрэты працы ў гэтым стылі, будзе цікавая кніга Эн Джэнзер «Як пісаць нон-фікшн. Раскажыце пра складаныя тэмы мільёнам» (Масква, 2020).


На выставе вас чакае шырокі выбар выданняў па розных галінах ведаў: псіхалогіі, спорце, медыцыне, эканоміцы, мастацтву і інш. — усё, што цікава прачытаць кожнаму думаючаму чалавеку. Чакаем вас з 10 да 19 гадзін у аддзеле абанемента!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу