Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Бясплатны доступ да паўнатэкставай калекцыі перыёдыкі «Педагогіка і адукацыя» базы дадзеных «East View»

Бясплатны доступ да паўнатэкставай калекцыі перыёдыкі «Педагогіка і адукацыя» базы дадзеных «East View»

Бясплатны доступ да паўнатэкставай калекцыі перыёдыкі «Педагогіка і адукацыя» базы дадзеных «East View»

У апошнія гады ва ўсім свеце назіраецца рост папулярнасці сеткавых баз дадзеных. Бібліятэкі ідуць у нагу з часам, забяспечваючы карыстальнікаў неабходнай інфармацыяй і дакументамі на ўсіх відах носьбітаў. Сёння паўнатэкставыя базы дадзеных — не проста дадатак да традыцыйных фондаў бібліятэк, а паўнапраўная іх частка, толькі больш тэхналагічная, практычная і зручная ў выкарыстанні.


ТАА «ІВІС» — адзін з найбуйнейшых распаўсюджвальнікаў паўнатэкставых і бібліяграфічных баз дадзеных. Кампаніі належыць эксклюзіўнае права на распаўсюджванне універсальнай базы дадзеных (УБД) «East View» на тэрыторыі Расіі і СНД. У Беларусі доступ да платных баз дадзеных «East View» праз ТАА «ІВІС» магчымы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы і Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы.


З 2021 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага набывае адну з калекцый УБД «East View» — «Педагогіка і адукацыя», якая ўключае паўнатэкставыя артыкулы з 46 расійскіх перыядычных выданняў па педагогіцы і адукацыі. Глыбіня архіва — да 10 гадоў. Усе крыніцы маюць поўную адпаведнасць друкаванай версіі.


Універсальная база дадзеных забяспечаная зручнай і лёгкай у выкарыстанні пошукавай сістэмай з вялікім наборам функцый для вырашэння самых складаных задач. Пошукавая сістэма ўключае ў сябе:

пошук па ўсёй базе і па асобным выданні;

пашыраны пошук па палях (аўтар, назва дакумента і г. д.);

абмежавальнікі па даце публікацыі і крыніцы;

капіяванне тэксту на знешнія носьбіты;

раздрукоўка артыкулаў або іх фрагментаў;

адсылка адзначаных артыкулаў па электроннай пошце.


Пры цяжкасцях пры фарміраванні запыту праграма прадугледжвае «Дапамогу» (выкарыстанне дужак, лічбаў, знакаў і г. д.).


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прадастаўляе сваім чытачам магчымасць працаваць з матэрыяламі калекцыі «Педагогіка і адукацыя» УБД «East View» не толькі ў сценах бібліятэкі, але і ў аддаленым рэжыме. Для гэтага неабходна быць чытачом бібліятэкі (прайсці рэгістрацыю) і на бягучы год атрымаць у аддзеле перыядычных выданняў лагін–пароль для працы ў аддаленым рэжыме. Праца з рэсурсам не патрабуе дадатковага праграмнага забеспячэння.


Дадатковую інфармацыю таксама глядзіце па спасылцы: http://brl.by/by/archive/testovyy-dostup-k-baze-dannykh-east-view/


Аддзел перыядычных выданняў

+375 16257 48 39


Зварот да спісу