Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Выстава літаратуры “Сто асоб беларускай гісторыі”


Выстава літаратуры “Сто асоб беларускай гісторыі”

На працягу 2016 года ў агульнай чытальнай зале экспануецца разгорнутая выстава літаратуры “Сто асоб беларускай гісторыі”.


У гісторыі кожнай краіны самы адметны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі. На выставе прадстаўлены матэрыялы пра такіх знакамітых беларусаў, як Еўфрасіння Полацкая, князі Радзівілы, Ф. Скарына, Л. Сапега, М. Агінскі, Я. Карскі, П. Машэраў, М. Пташук, П. Клімук і іншых. На працягу многіх стагоддзяў улада і грамадства па-рознаму ставіліся да іх. Толькі час вынес верны прысуд героям кніг: пра іх маюць права ведаць усе.


Многія з нашых суайчыннікаў у розныя часы і ў сілу абставін пакінулі сваю гістарычную радзіму, але ўнеслі вялікі ўклад у развіцце навуковай думкі, культуры, адукацыі і палітычнага будаўніцтва краін пражывання. Пра гэта распавядаецца ў кнігах: “Беларускае замежжа”(складальнiк Н. А. Голубева),“Беларусь – Японія”(пра першага консула Расіі ў Японіі І. Гашкевіча), “Зорны шлях” (Да 100-годдзя Б. Кіта), ,,Беларусы ў Вялікабрытаніі” Н. Гардзіенка, “Беларускі Пецярбург” М. Нікалаева, “Марк Шагал” А. Падліпскага і многія іншыя.


Таленты і працаздольнасць беларусаў былі адзначаны за мяжой многімі прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку і найвышэйшай з іх – Нобелеўскай прэміяй. Сярод беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі такія імёны, як С. Алексіевіч, Ж.. Алфёраў, М. Бегін, С. Кузнец і інш. Пра гэтых асоб можна прачытаць у матэрыялах, якія сабраны ў раздзеле “Нобелеўскія лаўрэаты – ураджэнцы Беларусі”.


На выставе прадстаўлены не толькі кнігі, але і артыкулы з часопісаў і газет, буклеты, электронныя выданні і шматлікія фотаматэрыялы.


Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, наведаць нашу Бібліятэку.


Марашчук Ірына Мiкалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы.

Тэлефон для даведак: + 375 (162) 20 90 35.


Возврат к списку