Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Творчая сустрэча з Алесем Карлюкевічам


Творчая сустрэча з Алесем Карлюкевічам
13 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, журналістам, краязнаўцам, дырэктарам-галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда” А. М. Карлюкевічам і дырэктарам выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” У. У. Андрыевічам.

Нагодай для сустрэчы паслужыў выхад у свет біябібліяграфічнага паказальніка “Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч” (Мн., 2015), складальнікамі якога сталі супрацоўнікі Бібліятэкі. 

Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі Т. П. Данілюк. Затым выступіў А. Карлюкевіч, які расказаў пра вехі журналістскай і пісьменніцкай дзейнасці, незабыўныя сустрэчы з літаратарамі Берасцейшчыны, выказаў словы падзякі супрацоўнікам Бібліятэкі. Працягам сустрэчы стала прэзентацыя біябібліяграфічнага паказальніка “Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч”. Кнігу прадставіла мадэратар мерапрыемства і адна з ліку складальнікаў паказальніка Т. В. Глазкова, загадчыца агульнай чытальнай залы Бібліятэкі. Падчас прэзентацыі дэманстраваліся слайды з фотаздымкамі, якія ўвайшлі ў кнігу.

Пра асноўныя накірункі дзейнасці выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” расказаў для прысутных У. У. Андрыевіч. 

На працягу сустрэчы ў размове прымалі ўдзел прадстаўнікі берасцейскай інтэлігенцыі: галоўны рэдактар абласной газеты “Заря” А. А. Лагвіновіч; старшыня Берасцейскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі А. М. Крэйдзіч; член Саюза беларускіх пісьменнікаў А. Паплаўскі; кандыдат філалагічных навук, мовазнаўца М. І. Новік; дэкан філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. А. Фелькіна. Удзельнікамі мерапрыемства былі таксама студэнты спецыяльнасці “Журналістыка” філалагічнага факультэта БрДУ і выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры сярэдніх школ г. Брэста.

Спецыяльна да сустрэчы супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы Бібліятэкі была арганізавана разгорнутая выстава літаратуры “А. М. Карлюкевіч”, прысвечаная творчай біяграфіі асобы. Значнай часткай экспазіцыі стала прадстаўленне лепшых узораў выданняў з калекцыі А. Карлюкевіча, якая была перададзена пісьменнікам у галоўны бібліятэчны фонд Брэстчыны са сваей асабістай бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35
Глазкова Тамара Васільеўна



Еще по теме:

 Чалавек з вялікай літары А [Электронный ресурс] / Брестский курьер – Брест, 2016. – Режим доступа: http://www.bk-brest.by/2016/09/karlukevich_09_2016/ – Дата доступа: 14.09.2016



Возврат к списку