Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

«Школа прававых ведаў»

«Школа прававых ведаў»

«Школа прававых ведаў»

Школа прававых ведаў


20 лютага пры ПЦПІ Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адчыніла свае дзверы «Школа прававых ведаў» — сумесны праект Бібліятэкі з юрыдычнай кансультацыяй Ленінскага раёна г. Брэста па прававой асвеце моладзі г. Брэста.


Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў (1 сакавіка) прайшло першае мерапрыемства «Школы», якое было прысвечана гэтай актуальнай і надзённай праблеме сучаснасці. Яе «слухачамі» сталі навучэнцы 1-га курса Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання.


Прысутныя з вялікай цікавасцю праслухалі лекцыю адваката юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Людмілы Антонаўны Марынчук, якая расказала аб прававых наступствах ужывання, захоўвання, збыту і распаўсюджвання наркатычных рэчываў, а таксама юрыдычнай практыцы па справах непаўналетніх у гэтай сферы.


Пасля размовы з адвакатам і атрымання адказаў на свае пытанні, навучэнцы пазнаёміліся з выставай літаратуры «Знать, чтобы не оступиться. Ответственность за незаконный оборот наркотических и психотропных средств», падрыхтаванай галоўным бібліёграфам інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Аленай Іванаўнай Жук, а таксама з дзейнасцю і электроннымі прававымі рэсурсамі ПЦПІ.


Зайко Аляксандр Пятровіч,

заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 77


Возврат к списку