Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя электроннага рэсурсу «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Прэзентацыя электроннага рэсурсу «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Прэзентацыя электроннага рэсурсу «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

27 верасня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя электроннага рэсурсу «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння», які прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага вучонага, пісьменніка, мастака.


Удзельнікі прэзентацыі пазнаёміліся са зместам рэсурсу, які адкрывае жыццёвы і творчы шлях У. Калесніка, яго багатую духоўную спадчыну.


Рэсурс змяшчае вялікую колькасць матэрыялаў: найперш гэта кнігі У. Калесніка, некаторыя ягоныя артыкулы, інтэрв’ю, а таксама кнігі заходнебеларускіх пісьменнікаў, укладальнікам і аўтарам прадмоваў якіх ён з’яўляецца.


Менавіта Уладзімір Калеснік стаў адкрывальнікам «беларускай Атлантыды» — літаратуры Заходняй Беларусі, лёсаў арыгінальных творцаў, іх змагання за нацыянальную годнасць і волю, стварыў грунтоўныя, адметныя партрэты творцаў старажытнай і сучаснай беларускай літаратуры.


Удзельнікі прэзентацыі даведаліся і пра вялікую колькасць фотаздымкаў (больш за 200), размешчаных на рэсурсе, яны ўзяты з хатняга архіва У. Калесніка. Гэта і фотаздымкі з сябрамі-пісьменнікамі (Я. Брыль, У. Караткевіч, А. Карпюк, Ф. Янкоўскі і інш.), фота з вучнямі, калегамі, партызанскімі сябрамі, з сям’ёй. Шмат фотаздымкаў публікуецца ўпершыню.


Адкрылася ўдзельнікам сустрэчы і багатая бібліяграфія — крыніцы літаратурнай спадчыны Уладзіміра Калесніка, а таксама публікацыі пра ягоную творчасць: звыш 1300 бібліяграфічных запісаў.


У прэзентацыі рэсурсу прынялі ўдзел пісьменнікі Берасцейшчыны, літаратары, краязнаўцы, выкладчыкі і студэнты брэсцкіх універсітэтаў, настаўнікі, чытачы бібліятэкі, аматары творчасці У. Калесніка.


Электронны рэсурс адкрывае праз лёс і творчасць Уладзіміра Калесніка нацыянальную гісторыю і культуру, запрашае далучыцца да спазнання духоўных скарбаў свайго народа.


Доступ да рэсурсу ажыццяўляецца ў раздзеле «Віртуальныя праекты»:

http://brl.by/museum-kolesnik/html/index.html




Возврат к списку