Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Кніжная выстава «Навінкі беларускіх выдавецтваў»


Кніжная выстава «Навінкі беларускіх выдавецтваў»

З 22 да 28 лютага з 10.00 да 17.00 у фае Бібліятэкі будзе дэманстравацца кніжная выстава «Навінкі беларускіх выдавецтваў». Экспазіцыя прадстаўляе кніжную прадукцыю выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларусь», «Беларуская навука», «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Вышэйшая школа», выдавецкага дома «Звязда» і іншых. 


Сярод навінак літаратуры кнігі па гісторыі Беларусі, мастацтву, спорту, літаратуразнаўству, фальклору, мастацкая класічная і сучасная літаратура.


Экспанаванне навінак літаратуры будзе праходзіць і далей на працягу года ў кожны апошні тыдзень месяца.


Цапкова Людміла Арсенцьеўна, бібліятэкар аддзела абанемента

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 32


Возврат к списку