Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Трафімчык, А. В. Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» / А. В. Трафімчык ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 123, [1] с.
ISBN 978-985-08-3077-7.
Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» мае некалькі прачытанняў. Самае распаўсюджанае — «энцыклапедыя сялянскага жыцця». У прапанаваным даследаванні аўтар аргументавана даводзіць, што нават гэта традыцыйнае прачытанне яшчэ дарэшты нявычарпана і адкрывае па-новаму, часам нечакана як асобныя старонкі шэдэўра, так і твор у цэлым. Прычым робіцца тое іншым разам праз дыскусіі з папярэднімі даследчыкамі «Новай зямлі» і нават з самім яе аўтарам. Праз раней не апрабаваныя літаратуразнаўчыя падыходы да паэмы яна паўстае новымі гранямі ідэйнасці і высокамастацкасці.
Напісаная жывою моваю, з элементамі інтрыгі, кніга здольная зацікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола чытачоў, улюбёных у мастацтва слова і беларускую літаратуру ў прыватнасці.