Начало активности (дата): 06.04.2021 12:01:06
Количество показов: 623
Іван Мележ. Пясняр Палесся : успаміны, артыкулы, эсэ / [укладанне М. М. Мятліцкага]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. - 350, [1] с., [16] л. іл., партр., факсім. - (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).
ISBN 978-985-02-2037-0.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том прысвечаны памяці Івана Мележа (1921 — 1976). народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча. лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Праз усгіаміны блізкіх і родных, пісьменнікаў і журналістаў, даследчыкаў творчай спадчыны — крытыкаў і літаратуразнаўцаў — паўстае вобраз Мастака і Чалавека, які ва ўсёй мастацкай велічы стварыў хроніку жыцця беларускага народа ў пераломныя 30-я гады XX стагоддзя. Яркія вобразы мележаўскіх герояў увайшлі ў свядомасць нашых суайчыннікаў, прымножыўшы духоўныя скарбы нацыі.
Назад в раздел