Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" заснавана ў 1997 годзе. Прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручае 5 прэмій "За духоўнае адраджэнне".
На саісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, свяшчэннаслужыцелі, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.
Работы саіскальнікаў прэміі павінны быць абнародаваны (публічна паказаны, выкананы, апублікаваны або ўведзены ў эксплуатацыю) на працягу двух гадоў да завяршэння тэрміну вылучэння (да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія).
Прэмія прысуджаецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай iм службовай асобай. Лаўрэату прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", ганаровы медаль і грашовая прэмія ў памеры 350 базавых велічынь.
Лаўрэаты:
2022 год — калектыў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук за значны ўклад у выхаванне любові да Айчыны, даследаванні гісторыка-культурнай спадчыны, выпуск навуковага энцыклапедычнага выдання «Гарады і вёскі Беларусі».
2020 год — аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП «Белкартаграфія» Галіны Ляхавай і дырэктара ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Вячаслава Насевіча за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі».
2017 год — калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за работу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны;
2016 год — загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў, які стварыў кнігу «Народное зодчество Беларуси. История и современность», работа над якой праходзіла адначасова з яго практычнай дзейнасцю па захаванні аб’ектаў народнага дойлідства, маючых гістарычную і мастацкую каштоўнасць
2015 год – аўтарскі калектыў у складзе пазаштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання беларускага радыё Алены Харашэвіч і прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоля Шаркова. Іх намаганнямі створана кніга-рэквіем "Жыць і помніць", у якой абагульнены вынікі работы па вызначэнні і вывучэнні месц пахавання беларусаў - абаронцаў Айчыны ў розных кутках Еўропы;
2010 год – творчы калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVІІІ—ХІХ стагоддзяў»;
2009 год – калектыў «Выдавецтва Беларускага Экзархата» за падрыхтоўку і выпуск факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля.
Кнігі ў нашым фондзе:
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2004 – . – 10 т.
Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць.
Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйны савет: А. А. Тозік (старшыня) і інш. ; рэдакцыйная калегія : Р. С. Матульскі (старшыня) і інш. ; аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур; адказны рэдактар А. А. Суша ; літаратурны пераклад прадмоў Ф. Скарыны на сучасныя беларускую і рускую мовы А. У. Бразгунова ; дызайн К. Г. Вашчанкі]. – Факсімільнае ўзнаўленне. – Мінск : Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, 2013–2017.
Выданне ўяўляе сабой першае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў 20 т. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры — выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Гэта выданне дазволіла сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). Усе кнігі суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама ўпершыню здзейсненымі перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.
Будзе карысным для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
1-РФ
Сергачёв, С. А. Народное зодчество Беларуси : история и современность : [в т. ч. Брестская область] / С. А. Сергачёв. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2015. – 559 с. : іл.
В книге представлен удивительный мир белорусского народного зодчества от древности до наших дней. Издание знакомит читателя с основными направлениями и закономерностями возведения усадебных жилых домов, церквей, костёлов, мельниц и других строений на земле Беларуси, рассказывает о величественных замках, ратушах, городских оборонительных стенах, башнях и сооружениях, сохранившихся ныне в единичных образцах или уже исчезнувших. В книге раскрываются те тенденции, которые содействуют созданию комфортной среды, присущей современным белорусским агрогородкам, а также успешной реализации инновационного направления начала ХХІ в. — агроэкотуризма. Издание богато иллюстрировано чертежами, графическими реконструкциями, рисунками, фотографиями.
1-Иц, 1-Кх, 1-Бо, 1-Ис
Шарков, А. Жить и помнить : советские воинские захоронения за рубежом. Книга 1. / А. В. Шарков, Е. И. Хорошевич. – Минск : Звязда, 2015. – 368 с. : ил.
Данная книга-память при помощи актуального фотоматериала представляет общественности захоронения и мемориалы воинов Советской Армии и советских граждан, погибших за рубежом в годы Второй мировой войны, критически освещает их современное состояние. В данной книге указаны имена павших, архивные документы, даже письма погибших.
Издание будет интересным ветеранам Второй мировой войны, ученым-историкам, молодежи и всем, кто интересуется данной тематикой. Книга также может стать справочником для родных и близких, посещающих места захоронения погибших родственников.
1Чз, 1Кх
Зямля сілы. Белавежская пушча [Выяўленчы матэрыял] = Земля силы. Беловежская пуща : фотаальбом / аўт. тэкстаў: А. М. Буневіч [і інш.]; легенды сабраў і запісаў В. В. Семакоў ; уклад. вершаў і легенд Г. М. Малея ; рэдсавет.: Л. С. Ананіч [і інш.] ; фат. А. М. Бубенькі [і інш.] ; калігр. тэксты П. А. Семчанкі ; мал. С. А. Волкава. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі , 2009. – 559 с.
Выданне з’яўляецца энцыклапедыяй буйнейшага ляснога масіва Еўропы, самага тытулаванага запаведніка ў свеце. Асноўная частка фотаальбома – арыгінальныя высокамастацкія фотаздымкі, каліграфічныя тэксты з паэмы “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, выкананыя ў традыцыях каліграфічнага пісьма ХVI cтагоддзя прафесарам П. А. Семчанка. Дакументальны матэрыял суправаджаюць карты, лірычныя ўстаўкі, успаміны старажылаў і вядомых людзей. У кнігу ўвайшлі 12 легенд пра Белавежскую пушчу, праілюстраваных малюнкамі мастака С. А. Волкава, больш чым 50 вершаў беларускіх паэтаў.
1Аб, 1Иц, 1Бо, 1Ис, 1До *
Бажэнава, В. Д. Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVІІІ–ХІХ стагоддзяў “Icones familiae ducalis Radivilianae” = Радзивиллы. Альбом портретов ХVIII–XIX веков “Iconez familiae ducalis Radivilianae” = The Radziwills. Album of portraits of XVIII–XIX centuries “Icones familiae ducalis Radivilianae” / В. Дз. Бажэнава; пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. – 524 с. – (Энцыклапедыя рарытэтаў).
Альбом фамильных портретов князей Радзивиллов – издание, посвящённое знаменитому аристократическому роду, чье имя и деятельность многие века определяли историко-культурное развитие ведущих стран Европы. Книга повторяет альбом Радзивиллов XVIII столетия – уникальный памятник белорусской культуры, один из 6 известных в мире альбомов радзивилловских портретов, который сегодня хранится в Минске. Уникальное раритетное издание выполнено в размере «in folio», содержит изображения 165 представителей могущественной династии Великого Княжества Литовского и Речи Посполитой, представляет собой 169 страниц факсимильных черно-белых портретных гравюр и рисунков, 100 страниц исторических комментариев с иллюстрациями.
1Кх, 1Ин, 1Бо, 1Ис *
Святое Евангелие. Слуцк, 1582. – Факс. изд. – Минск : Белорус. Правосл. Церковь : Нац. б-ка Беларуси, 2009. – 265с.
Слуцкое Евангелие – уникальный рукописный памятник XVI в., одна из национальных православных святынь Беларуси. Написанная в 1581 г. в Слуцке собственноручно князем Юрием Олельковичем рукопись хранилась в Свято-Троицком мужском монастыре. После революции 1917 г. Евангелие попало в Минский государственный музей, а в 1929 г. было передано на сохранение Могилёвскому государственному музею. В начале Великой Отечественной войны книга вместе с другими ценностями (в том числе – Крестом Евфросинии Полоцкой) была вывезена из музея и бесследно исчезла. Долгое время рукопись считалась утраченной. В 2003 г. во время проведения 10-х Минских епархиальных чтений Митрополит Минский и Слуцкий Филарет, Патриарший Экзарх всея Беларуси представил Слуцкое Евангелие, которое чудом сохранилось. Факсимильное издание Слуцкого Евангелия, которое в 2009 году осуществило издательство Белорусского Экзархата, дает возможность ознакомиться с этой реликвией широкому кругу читателей.
1Кх*
Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; [рэдкалегія: Г. І. Кузняцоў (старшыня) і інш.]. – Мінск : Белкартаграфія, 2009–2018.
«Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў 4 тамах — адно з першых найбольш поўных выданняў, прысвечаных адлюстраванню і ўсведамленню гістарычнага мінулага нашай краіны.
Першы том асвятляе перыяд ад з’яўлення чалавека на беларускіх землях і да 1569 г., калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.
У выданні прадстаўлены 67 гістарычных карт, якія адлюстроўваюць гісторыю не толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Нароўні з гэтым прысутнічаюць карты асобных рэгіёнаў, планы гарадоў, схемы ваенных бітваў, буйнамаштабная Генеральная карта «Беларускія землі ў ХVІ стагоддзі», рэпрадукцыі 22 старажытных карт. Выданне дапоўнена 7 тлумачальнымі нарысамі, ілюстрацыямі і гісторыка-геаграфічным паказальнікам да Генеральнай карты.
1-Бо, 1-РФ
Т. 2. – 2013. – 347, [4] с.
Другі том атласа прысвечаны часу існавання Рэчы Паспалітай. Аснову тома складаюць тры тэматычныя раздзелы. Першы з іх прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, другі — сацыяльна-эканамічнаму развіццю, трэці — духоўна-культурнаму жыццю. Як і ў першым томе, значную частку зместу складае падборка рэпрадукцый старых карт. Вялікую частку тома займаюць Генеральная карта «Беларускія землі ў канцы XVIII cтагоддзя» і геаграфічны паказальнік да яе.
1-Бо, 1-РФ
Т. 3. – 2016. – 348, [3] с.
Трэці том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» прысвечаны перыяду, калі беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. Раздзелы трэцяга тома даюць уяўленне аб розных баках адзначанага гістарычнага перыяду. Шэраг карт асвятляе дзейнасць расійскіх улад па замацаванні за сабой новадалучаных тэрыторый, іх ваенным і адміністрацыйным асваенні. Падрабязна паказаны падзеі вайны 1812 г., паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гг., Першай сусветнай вайны. Змястоўныя раздзелы прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму і духоўнаму жыццю. У асобным раздзеле тома адлюстраваны асноўныя вехі грамадска-палітычнага жыцця і нацыянальнага руху. Атлас багата праілюстраваны рэпрадукцыямі карт і планаў, створаных пераважна расійскімі картографамі ў адзначаны перыяд.
1-Бо, 1-РФ
Т. 4. – 2018. – 268, [3] с.
Чацвёрты том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» прысвечаны перыяду ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшняга дня. У томе адлюстраваны ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі, адміністрацыйныя пераўтварэнні, грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічныя, рэлігійныя і культурныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, а таксама станаўленне Беларусі ў якасці актыўнага суб’екта міжнародных адносін. У томе на фоне ваенна-рэвалюцыйных падзей і вялікіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэнняў паказаны складаны шлях афармлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў XX ст. У выданні прадстаўлена арыгінальная карта «Беларусь у сярэдзіне XX – пачатку XXI ст.», да якой дадаюцца спісы населеных пунктаў Беларусі з прывязкай да сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Рэспублікі Беларусь. У раздзеле «Храналогія» адлюстраваны найважнейшыя гістарычныя падзеі. Даты на 1917 г. падаюцца па старым стылі.
1-Бо,1-РФ