|
|
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
||||||||
|
|
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
||||||||
Нацыянальная літаратурная прэмія заснавана ў 2015 годзе. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі Беларусі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Праект скіраваны на падтрымку развіцця айчыннай мастацкай літаратуры для дарослых, дзяцей і юнацтва, розных жанраў пісьменніцкай творчасці – паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі, літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства, а таксама на папулярызацыю кніг і чытання ў грамадстве. Для пачаткоўцаў, якія заявілі пра сябе не толькі кнігамі, але і адметнымі публікацыямі, з’явілася намінацыя “Дэбют”.
Лаўрэаты вызначаюцца ў 7 намінацыях. Уладальнікам прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата і грашовая прэмія. Памер прэміі складае 30 базавых велічынь. Першая Нацыянальная літаратурная прэмія была ўручана пераможцам падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў горадзе Шчучыне (Гродзенская вобласць).
Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі быў рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года, лаўрэатам якога ўручалі статуэткі “Залаты Купідон” і грашовую ўзнагароду памерам 15, 10 і 5 базавых велічынь адпаведна за першае, другое і трэцяе месцы ў розных намінацыях.
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор паэзіі» — Мікалай Ждановіч за кнігу «Свечка»;
«Лепшы твор драматургіі» — Улада Альхоўская за зборнік п’ес «Аватары театра»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Аляксандр Бярозка за публікацыі ў часопісе «Полымя» («Быццам я пражыў усё сваё жыццё: спавядальна-дзённікавая проза Алеся Жука», «Спавядальна-аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука: штрыхі да творчага партрэта пісьменніка»);
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Мікалай Барысенка за кнігу «Буйничское поле. Остаться и умереть…»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Мікола Чарняўскі за кнігу «”Акадэмія”… на колах»;
«Лепшы дэбют» — Вадзім Баравік за зборнік вершаў «Иду по Минску».
Ольховская, В. Аватары театра : пьесы / Влада Ольховская. – Минск : Беларусь, 2024. – 277, [2] с.
В сборнике собрано семь пьес для подростков. Автор знакомит читателей с театром и предлагает каждому попробовать себя в роли актера.
1-Аб, 1-Ис, 1-Юо
Борисенко, Н. С. Буйничское поле: «Остаться и умереть... » / Николай Борисенко. – Минск : Звязда, 2024. – 142, [1] с.: ил.
На основании вновь открытых советских и немецких документов рассказывается о боях в июле 1941 г. за Могилев на его юго-западных окраинах, и прежде всего на героическом Буйничском поле. Отдельная глава посвящена советскому писателю Константину Симонову и его связи с Могилевом.
Издание рассчитано на историков, краеведов, идеологов, музейных работников, студентов и всех интересующихся военной историей.
1-Чз, 1-Аб, 1-Кх
Бярозка, А. «Быццам я пражыў ужо ўсё сваё жыццё» : спавядальна-дзённікавая проза Алеся Жука / Аляксандр Бярозка // Полымя. – 2024. – № 1. – С. 87–94.
На аснове тэкстуальнага аналізу асноўных ідэйна-мастацкіх узроўняў дзённікавых запісаў А. Жука ў артыкуле даследуюцца асаблівасці паэтыкі спавядальна-дзённікавай прозы. Арыентуючыся на класічны жанр дзённіка, празаік стварае аўтарскую форму, якая дазволіла яму ў поўнай меры адлюстраваць свой індывідуальны духоўна-біяграфічы вопыт.
Издание рассчитано на историков, краеведов, идеологов, музейных работников, студентов и всех интересующихся военной историей.
1-Бо
Бярозка, А. Спавядальна-аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука : штрыхі да творчага партрэта пісьменніка / Аляксандр Бярозка // Полымя. – 2024. – № 11. – С. 77–88.
Георгій Марчук – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар васьмі раманаў, драматург, стваральнік апавяданняў, казак, навел, афарызмаў, дзённікавых запісаў, кінарэжысёр. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі, узнагароджаны медалём Расійскай акадэміі славеснасці «Рупліўцу асветы», у 2009 годзе за ўклад у развіццё літаратуры быў наменаваны на Нобелеўскую прэмію.
У сваім артыкуле на матэрыяле спавядальна-аўтабіяграфічнай прозы Г. Марчука аўтар разглядае жыццёвы і творчы шлях празаіка і драматурга. Асаблівая ўвага надаецца аналізу сістэмы светапоглядных установак аўтара, якія шмат у чым абусловілі спецыфіку эстэтычнай праграмы яго творчасці.
1-Бо
Чарняўскі, М. «Акадэмія»... на колах : апавяданні, вершы / Мікола Чарняўскі ; [мастак Д. А. Кулік]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 93, [1] с. – (Бібліятэка пачатковай школы).
Герой апавяданняў, змешчаных у гэтай кнізе вядомага дзіцячага пісьменніка Міколы Чарняўскага, вясковы хлопчык Андрэйка з дапамогай бацькі-агранома адкрывае для сябе таямніцы яго прафесіі. Паездзіўшы з ім ад палетка да палетка, хлопчык нібы пабываў у краіне цудаў. У той летні дзень, у часе неспадзяванай «экскурсіі» ён убачыў і пачуў шмат дзіўнага і незвычайнага. Празаічны раздзел вельмі займальна і красамоўна дапаўняюць вершаваныя творы. Тэматычна разнастайныя, вобразныя, багатыя на выдумку, прасякнутыя цёплай і добрай усмешкай, яны запрашаюць юных чытачоў у таямнічы свет дзіцячай душы, роднай прыроды, жывога паэтычнага слова.
15-До
Боровик, В. А. Иду по Минску : стихи / Вадим Боровик. – Минск : Звязда, 2024. – 61, [2] с.
В поэтический сборник Вадима Боровика вошли стихи разных лет на русском и белорусском языках, включающие любовную, философскую, гражданскую и пейзажную лирику. Книга рекомендуется широкому кругу читателей.
1-Аб, 1-Чз
2024 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор прозы» — Віктар Кунцэвіч за кнігу «Калі чужая душа — твая»;
«Лепшы твор паэзіі» — Фёдар Гурыновіч за кнігу «Паляўнічая паэма»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Мікола Мікуліч за працу «Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Сяргей Міховіч за кнігу «Нам силы даёт земля»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Уладзімір Мазго за кнігу «Загадка — розуму зарадка»;
«Лепшы дэбют» — Алеся Кузняцова за кнігу «Когда трещит лёд».
Кнігі ў фондзе бібліятэкі
«Лепшы твор прозы»
Кунцэвіч, В. І. Калі чужая душа — твая : аповесці, апавяданні, абразкі / Віктар Кунцэвіч. – Мінск : Беларусь, 2023. – 229, [2] с.
Часта здараецца, што ў жыцці чалавек трапляе ў складаную сітуацыю. Чаму гэта адбываецца? Прычын шмат, але часцей за ўсё яго заводзяць у тупік асабістая самаупэўненасць, зайздрасць і, безумоўна, жаданне хутка здабыць вялікія грошы. Каб выйсці з тупіка, трэба ісці назад. Аднак бывае, што зваротнай дарогі проста няма, і чалавеку трэба шукаць, адкрываць новы шлях. Гэта і робяць літаратурныя героі пісьменніка Віктара Кунцэвіча.
У развіцці падзей аўтар скарыстоўвае дынамічны сюжэт і элементы містыкі, што захапляе чытача і прымушае неадрыўна ісці разам з літаратурнымі героямі.
1-АБ, 1-ЧЗ
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»
Мікуліч, М. Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс / Мікола Мікуліч ; [навуковы рэдактар У. В. Гніламёдаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 498, [1] с., [21] л. іл.
У кнізе даследуюцца жыццё і творчасць Максіма Танка як грамадска-культурнага феномена, аднаго з самых магутных і яркіх талентаў у гісторыі беларускай літаратуры; прасочваецца працэс фарміравання і развіцця творчай індывідуальнасці паэта — рэвалюцыянера, франтавіка, патрыёта, гуманіста; выяўляюцца роля і значэнне ў гэтым працэсе традыцый нацыянальнага фальклору і літаратурнай класікі; раскрываюцца духоўна-філасофская адметнасць асобы паэта, глыбіня і арыгінальнасць ідэйна-мастацкага дыскурсу, спецыфіка творчага майстэрства.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.
1-Аб, 1-Чз
«Лепшы твор публіцыстыкі»
Михович, С. Г. Нам силы дает земля : интервью, статьи, очерки, эссе / Сергей Михович ; [предисловие А. Карлюкевича]. – Минск : Звязда, 2023. – 334, [1] с.
В книгу публицистики Сергея Миховича вошли его беседы с известными в Беларуси руководителями сельхозпредприятий, людьми, всецело посвятившими себя служению Отечеству, патриотами родной земли и крестьянского уклада, а также его статьи, очерки, эссе о нашей истории, современности, уникальных судьбах, отношениях и философии людей белорусской деревни, провинции, их стремлении всегда быть вместе, жить толокой, подставлять плечо друг другу в непростых жизненных обстоятельствах. Издание рассчитано на широкий круг читателей.
1-Чз, 1-Аб
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»
Мазго, У. М. Загадка — розуму зарадка : [для дзяцей малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Мазго ; [мастак Д. М. Бецун]. – Мінск : Звязда, 2023. – 77, [2] с.: іл.
Кніга лаўрэата многіх літаратурных прэмій паэта Уладзіміра Мазго адкрывае юным чытачам шматгалосы і шматколерны свет загадак. Гэтае пазнавальнае і разам з тым забаўляльнае выданне прыйдзецца даспадобы цікаўным хлопчыкам і дзяўчынкам, дапаможа ім у вывучэнні беларускага алфавіта і паспрыяе паглыбленню школьных ведаў па розных прадметах. Адрасуецца вучням пачатковых класаў, бацькам і настаўнікам.
3-До
«Лепшы дэбют»
Кузнецова, А. Г. Когда трещит лед : роман / Алеся Кузнецова. – Минск : Звязда, 2023. – 182, [1] с.
Лера всю жизнь посвятила семье. Успешный муж, три дочери и собственный бизнес в Москве. В её картине мира именно так и выглядит счастливая жизнь. Всего один разговор с незнакомцем заставляет взглянуть на события с другого ракурса и понять, что она скользит по жизни, словно по сверкающей зеркальной глади, и не задумывается, что скрывается в пучине тёмных вод подо льдом...
«Когда трещит лёд» — первый из цикла романов Алеси Кузнецовой «Одна встреча, которая перевернула всю жизнь…».
1-Аб, 1-ЮО
2023 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор прозы» — Уладзімір Гаўрыловіч за кнігу «Па веры вашай…»;
«Лепшы твор паэзіі» — Соф’я Шах за кнігу «Дыядэмная споведзь»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Аліна Сабуць за кнігу «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры XX–XXI cтагоддзяў»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Уладзімір Макараў за кнігу «Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Алена Стэльмах за кнігу «Пашка і сонечны праменьчык»;
«Лепшы дэбют» — Алеся Прыходзька за кнігу «Хлюпик и друг его Нюня».
«Лепшы твор паэзіі»
Шах, С. М. Дыядэмная споведзь :
вянок вянкоў вянкоў санетаў / Соф'я Шах ; [ілюстрацыі аўтара]. – Мінск :
Беларуская навука, 2022. – 639, [2] с.
Выдавецтва «Беларуская навука» прапануе ўсім прыхільнікам прыгожага пісьменства першую не толькі ў нас, але і ва ўсёй славянскай паэзіі санетную дыядэму. Гэта самы складаны жанр, у якім 3375 узаемазвязаных санетаў злучаюцца ў вянок вянкоў вянкоў санетаў. Пачынаецца і заканчваецца твор словамі: «Жылі калісьці продкі на зямлі…» Соф’я Шах невыпадкова назвала яго «Дыядэмнай споведдзю». Спавядальнасць — галоўная асаблівасць, дзякуючы якой, як сказана ў прадмове Ізяслава Катлярова, «стагоддзі збліжаюцца і аддаляюцца... Толькі так асабістае перастае быць уласным і набывае мастацкае абагуленае ўвасабленне. Жанравая неабходнасць паўтарэння радкоў надае не толькі рытмамузыку, але і робіцца сэнсавым катонам...». Мастацкае афармленне выканана на аснове твораў жывапісу С. М. Шах. Кніга зацікавіць усіх, хто духоўна адчувае сваю лучнасць з паэтычным багаццем роднага беларускага слова.
1-АБ, 1-ЧЗ
«Лепшы твор прозы»

Гаўрыловіч, У. М. Па веры вашай... : раман-версія / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мінск : Звязда, 2022. – 318, [1] с.
Памяць канчаткова не сціраецца нават праз вякі, сцвярджае вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч у гісторыка-пазнавальным, сацыяльна-праблематычным рамане-версіі «Па веры вашай...». Несучы па жыцці свой духоўны крыж, усе героі мастацкага твора праходзяць цяжкі шлях да ачышчэння. Яны абараняюць веру сваю, род і сям’ю, гістарычную памяць сваёй шматпакутнай зямлі, прызываюць усіх нас, беларусаў, не захлынуцца ў дыме матэрыяльных выгод, уяўнага дабрабыту, хцівага «клопату» чужынцаў пра нас. Падзеі рамана адбываюцца ў нашы дні, у 2020 і 2021 гадах, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў старажытных Тураве, Кіеве і Кракаве.
Для шырокага кола чытачоў.
1-ЧЗ
2022 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор прозы» — Мікалай Чаргінец за кнігу «А он не вернулся из боя»;
«Лепшы твор паэзіі» — Алесь Бадак за зборнік «Уладар ветру»;
«Лепшы твор драматургіі» — Анатоль Андрэеў за зборнік «Главные слова для любимой женщины»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Ігар Запрудскі за манаграфію «Беларуская літаратура і культура XIX стагоддзя: асаблівасці развіцця і актуальныя пытанні даследавання»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Андрэй Мукавозчык за кнігу «Революция мокрых штанов »;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» – Алесь Жук за кнігу «Лаві зайца!»;
«Лепшы дэбют» — Валерыя Сцяцко за кнігу «Нязломны: Аляксей Талай».
«Лепшы твор прозы»

Чергинец, Н. И. А он не вернулся из боя : [роман] / Николай Чергинец ; [литературная обработка Е. Бобок ; художник А. Звонарев]. – Минск : Звязда, 2021. – 437, [1] с.
В книге известного автора Николая Чергинца рассказывается о трагических и героических судьбах советских солдат — совсем еще молодых парней, прошедших войну в Афганистане, муки плена, неоднозначное отношение к вернувшимся с этой войны на Родине. Путь домой главного героя романа Андрея Бровикова оказывается очень долгим. Но его родные — мать, жена, дочка все эти годы не теряют надежды, ждут его, не желая смириться с формулировкой «пропал без вести».
1-Чз, 1-Аб
«Лепшы твор паэзіі»

Бадак, А. Уладар ветру : вершы, паэма / Алесь Бадак ; [укладальнік В. А. Шніп]. – Мінск : Звязда, 2022. – 125, [1] с.
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, паэта-песенніка, публіцыста, крытыка Алеся Бадака ўвайшлі як вершы з раней выдадзеных зборнікаў, так і новыя творы. Прадстаўленыя ўвазе чытача тэксты адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця аўтара, дазваляючы зазірнуць у самыя патаемныя куткі паэтавай душы і падзяліць з ім горкую слодыч закаханасці, экзістэнцыяльны сум, узнёслыя летуценні і глыбокую, шчырую, неадольную любоў да Радзімы.
5-Бо, 2-Аб
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

Жук, А. Лаві зайца! : апавяданні / Алесь Жук ; [мастак С. І. Стахоўская]. – Мінск : Звязда, 2021. – 77, [1] с.
Дзед Алесь і ягоны ўнук Ягорка — неразлучныя сябры. Яны ўсё робяць разам. Дзед — майстар на ўсе рукі, і ўнук не адстае, вучыцца ў дзеда сапраўдным мужчынскім справам — і па гаспадарцы, і на паляванні ці рыбалцы. А яшчэ — чуйна ўглядацца ў навакольны свет, ведаць кожную сцяжынку ў лесе, яго жыхароў: звяроў, птушак і нават насякомых, розныя расліны, ягады і грыбы. Кожны дзень раскрывае новыя тайны прырода, а герояў кнігі напаткоўваюць цікавыя прыгоды.
5-До
«Лепшы дэбют»

Сцяцко, В. С. Нязломны : Аляксей Талай / Валерыя Сцяцко. – Мінск : Звязда, 2021. – 182, [1] с. – (Адрасы Беларусі ў свеце).
Выбух міны, якая затаілася з вайны, зрабіў шаснаццацігадовага падлетка іншым. Іншым стала ўсё ягонае жыццё, якое ўрачам цудам удалося выратаваць.
Аляксей Талай — параалімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей.
Кніга журналісткі Валерыі Сцяцко «Нязломны: Аляксей Талай» — пра барацьбу за жыццё і пераадоленне цяжкасцей, пра шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкую працу і перамогу, пра родных і блізкіх, пра сяброў і чалавечае шчасце.
Гэта восьмае выданне серыі «Адрасы Беларусі ў свеце».
1-Чз, 1-Аб, 1-Юо
2021 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор прозы» — Віктар Праўдзін за раман «Парыж, Эйфелева вежа і…»;
«Лепшы твор паэзіі» — Віктар Шніп за зборнік «Белае, чорнае і залатое»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Валянціна Паліканіна за кнігу «Всех сильнее доброта»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Алесь Карлюкевіч «Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Аляксандр Радзькоў за кнігі «Дискретный подход к наблюдению жизни», «Мой физмат»;
«Лепшы дэбют» — Кацярына Стройлава за кнігу вершаў «Навстречу Любви».
«Лепшы твор прозы»
Праўдзін, В. А. Парыж, Эйфелева вежа і... : раман / Віктар Праўдзін. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2020. – 246, [1] с.
Новы раман вядомага беларускага пісьменніка з прываблівай назвай «Парыж, Эйфелева вежа і...» — пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, які жыве ў ХХІ ст., займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. А пачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца з камандзіроўкі, жонка Люся ў гэты дзень яго не чакала...
Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпрымальнікаў, і кіраўнікоў: ад галоўных рэдактараў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў да чыноўнікаў з дэпутацкім мандатам. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне і здрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без «украсці і выпіць» жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных «браткоў». Кропка аповеду ставіцца... у Парыжы!
Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.
2Чз, 1Аб
«Лепшы твор паэзіі»
Шніп, В. А. Белае, чорнае і залатое : кніга паэзіі / Віктар Шніп. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 158, [1] с.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў. У трэцім — белыя філасофскія вершы. У чацвёртым — хоку. I ўсё ж, пра што кніга? Пра тое, што было, што ёсць і што будзе. Белае — гэта чыстая папера, зіма, кужаль... Чорнае — гэта зямля, ноч, вуголле... Залатое — гэта спелае збожжа, зоры, пясок... У белым ёсць чорнае, а ў чорным ёсць белае, і ўсё гэта знітаванае залатым...
1Чз, 1Аб
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»
Поликанина, В. П. Всех сильнее доброта : книга стихов для детей / Валентина Поликанина ; [художник Е. Карпович]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2020. – 97, [2] с.
Новая книга В. Поликаниной рассказывает много любопытного о жизни героев, об их мечтах и поступках, проявляющих характеры. Все забавные истории и необычные приключения происходят в удивительном мире детства, где всегда есть место чуду. Книга, иллюстрированная яркими красочными рисунками Елены Карпович, содержит много нужного, поучительного и полезного. Адресована детям дошкольного, младшего и среднего школьного возраста.
2До
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»
Карлюкевіч, А. Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі / Алесь Карлюкевіч ; [прадмова А. Мальдзіса]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2020. – 318, [1] с.
На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узаемасувязяў мясцовасці, культурных гнёздаў з творчасцю пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў. Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Пятро Рунец, Алесь Бачыла, Таіса Бондар, Генадзь Кляўко — гэтых і іншых знакавых асоб роднай літаратуры вы сустрэнеце на старонках сапраўднай літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі, даведаецеся, як і ў сувязі з якімі падзеямі нараджаліся тыя ці іншыя мастацкія творы.
Кніга адрасавана настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі, вучням і студэнтам, а таксама ўсім аматарам айчыннага прыгожага пісьменства.
1Чз
«Лепшы твор публiцыстыкi»

Радьков, А. М. Дискретный подход к наблюдению жизни / Александр Радьков. – Минск : Мастацкая літаратура, 2020. – 191 с. – (Зеркало судьбы).
Автор описывает свои эпизодические впечатления в виде небольших историй, эссе, рассказов об учёбе и работе в университете, службе в армии и государственной службе, а также встречах и беседах с известными политиками, руководителями самых разных уровней, учёными, писателями, артистами и спортсменами.
Читатели получат возможность извлечь для себя из этой книги некоторые советы и пожелания, воспользоваться опытом автора для организации своей работы и жизни.
1-Чз
Радьков, А. М. Мой физмат / Александр Радьков ; [предисловие А. Карлюкевича]. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2020. – 334, [1] с. – (Зеркало судьбы).
Эта книга о математиках и физиках — учёных, преподавателях университетов, учителях. Все эти люди — очень колоритные личности, оригинальные своим поведением и в учебном процессе, и в непосредственном общении, и в быту.
Автор рассказывает о физмате Могилёвского университета им. А. А. Кулешова, но масштаб его рассуждений — о физико-математическом образовании в Беларуси, о его традициях, достижениях и перспективах.
1-Чз
2020 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор прозы» — Уладзімір Сцяпан за зборнік аповесцей і апавяданняў «Хвалі»;
«Лепшы твор паэзіі» — Валерый Грышкавец за зборнік вершаў «Остаюсь навсегда»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Кацярына
Хадасевіч-Лісавая за кнігу-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»;
«Лепшы твор драматургіі» — не вызначалася;
«Лепшы твор
літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Іван Саверчанка за кнігу «Магія
слова»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Ігар Пракаповіч за кнігу «Пастаўшчына»;
«Лепшы дэбют» — Вольга Нікіценка (Івалга) за зборнік вершаў «Сузор’е птушкі».
«Лепшы твор прозы»
Сцяпан, У. А. Хвалі : аповесці і апавяданні / Уладзімір Сцяпан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 276, [3] с.
Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана — яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён ні пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест.
1Аб, 1Чз
«Лепшы твор паэзіі»

Гришковец, В. Ф. Остаюсь навсегда… :
избранное / В. Ф. Гришковец. – Минск : Беларуская
Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2020. –
303, [1] с.
«Остаюсь навсегда...» — книга избранных произведений Валерия Гришковца. В неё вошли стихи разных лет, эссе, а также статьи автора о книгах, писателях, словом, о том и тех, кто в разное время влиял на его мировоззрение как поэта, литератора и человека.
1Аб, 3До
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»
Саверчанка, І. В. Магія слова : беларускія пісьменнікі XII–XVII стагоддзяў / Іван Саверчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 316, [1] с.
У
кнізе прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі XII–XVII стст.
Усебакова асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры,
пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі выдатных
пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесанса і Барока.
Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і школьнікам.
1Чз, 1Аб
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Г. Іванова]. – Мінск : Звязда, 2020. – 301, [2] с.
У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў… Дзе яны падзеліся?..
Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера.
2До
2019 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор паэзіі» –– Мікола Маляўка за паэтычны зборнік «Сланечнік»;
«Лепшы твор прозы» — Алег Ждан за зборнік аповесцей і апавяданняў «Геній»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Віктар Хурсік за кнігу «Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Іванаўны Радзівіл»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Святлана Калядка за кнігу «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Уладзімір Ягоўдзік за кнігі «Крылатыя суседзі», «Зачараваная Свіслач», «Кветкі дзівасілу»;
«Лепшы дэбют» — Станіслава Умец за раман «Сэрца Сакры».
Намінацыя «Лепшы твор паэзіі»

Маляўка, М. А. Сланечнік : вершы, санеты, балады, паэма, прытчы, байкі / Мікола Маляўка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. – 390, [2] с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
Падзеі ў кнізе Міколы Маляўкі «Сланечнік» так ці іначай звязаны з лёсам лірычнага героя. Дух жывіць еднасць з продкамі, любоў да сучаснікаў натхняе. Родная зямля над Нёманам — крыніца творчых задум паэта. Роздум над пражытым і перажытым — сам-насам з сумленнем — хвалюе, радуе і засмучае: не ўсе задумы і мары, акрыленыя небам, збыліся на зямлі. Жыццё выпрабоўвала на трываласць і ў дзяцінстве, і ў юнацтве, і ў сталыя гады. Трывожныя думкі і цяпер, у новым веку, захмарваюць блакіт, адпрэчваюць сон: хапае праблемных пытанняў у розных праявах дома, на радзіме, неспакойна ў свеце — ідуць «малыя войны з вялікаю крывёй».
Лёс аднаго чалавека — у лёсе краіны. Паэтычны вобраз сланечніка, узнятага над бытам, асвячае старонкі кнігі — шчырай споведзі аўтара перад Богам і людзьмі, перад будучыняй.
Чз
Намінацыя «Лепшы твор прозы»
Ждан, О. А. Гений : повести, рассказы / Олег Ждан. – Минск : Мастацкая літаратура, 2018. – 300, [2] с.
В новой книге известного белорусского писателя Олега Ждана (Пушкина Олега Алексеевича) много юмора и много печали, как и в нашей непростой жизни. Действие повестей и рассказов происходит в Беларуси, Польше, России, в больших и малых городах. События, о которых повествует автор, чувства, которые переживают герои, знакомы многим из нас, а известная фраза «смех сквозь слезы» — о душевном состоянии многих персонажей книги.
Чз
Намінацыя «Лепшы твор публіцыстыкі»

Хурсік, В. Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Іванаўны Радзівіл / Віктар Хурсік. – Мінск : В. Хурсік, 2018. – 286 с.
Кніга ўпершыню ўвабрала ў сябе найбольш поўныя звесткі пра радавод вялікай грамадскай дзяячкі і мецэнаткі беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Магдалены Іванаўны Радзівіл. Генеалогія роду Завішаў, да якога належала Магдалена Радзівіл, — гэта лепшае сведчанне старажытнасці беларускай нацыянальнасці — этнасу, што спрадвечна жыў на акрэсленай тэрыторыі, меў сваю мову, культуру, а на пэўным этапе развіцця і дзяржаўнасць. Асоба самой мецэнаткі пададзена на падставе шматлікіх дакументаў, якія аўтар адшукаў у архівах Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Асабліва пераканаўча вобраз незвычайнай жанчыны паўстае цераз яе асабістыя ўспаміны, якія яна пакінула ў 1917 г., а таксама цераз шматлікія тагачасныя публікацыі ў прэсе і ўспаміны палітыкаў. Большасць дакументаў твора перакладзена з польскай, французскай і нямецкай моў. Пры напісанні кнігі выкарыстаны больш як 300 крыніц.
Рф, Бо
Намінацыя «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»

Калядка, С. У. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі / С. У. Калядка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 350 с.
У манаграфіі тэарэтычна асэнсоўваецца і канцэптуалізуецца роля эмоцыі ў паэтычным творы. Распрацоўваецца метадалагічны інструментарый даследавання эматыўнасці на прыкладах твораў Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц. Эматыўнасць паэтычнага твора асэнсоўваецца ў некалькіх аспектах: апісваецца фенаменалогія эмоцый у суадносінах псіхічных працэсаў; разглядаецца эмацыянальнасць і эматыўнасць як аб’ект і спосаб адлюстравання; даследуюцца эмацыянальны канцэпт, канцэптасфера, карціна свету як ментальныя сутнасці творчага працэсу; вывучаецца эмацыянальная сфера аўтара і эматыўныя тыпы творчай асобы; распрацоўваецца мадэль чытацкіх эмацыянальных рэакцый на твор; аналізуюцца механізмы рэпрэзентацыі эматыўнасці на розных узроўнях арганізацыі паэтычнага тэксту (стыль, жанр, кампазіцыя, сюжэт, сінтаксіс і інш.).
Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі і іншых гуманітарных дысцыплін.
Чз
Намінацыя «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

Ягоўдзік, У. I. Кветкі дзівасілу : апавяданнi, аповесці, казкi / Уладзімір Ягоўдзік. – Мінск : Беларусь, 2018. – 398, [1] с. – (Скарбы Радзімы).
Уладзімір Ягоўдзік дзесяць год таму заснаваў цікавую серыю кніг для дзяцей «Скарбы Радзімы», у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Серыя налічвае 30 назваў, іх агульны тыраж склаў 89 200 экз. У кнігу з гэтай серыі «Кветкі дзівасілу» ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.
До
Намінацыя «Лепшы дэбют»

Умец, С. В. Сэрца Сакры : раман-фэнтэзі, апавяданні / Станіслава Умец. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 221, [2] с. – (Час 21).
Доўгі час зямляне не траплялі на чарадзейную планету талентаў — Сакру. І трэба ж было такому здарыцца, што якраз падчас абрання новай правіцелькі ў магічным свеце апынулася дзевяцікласніца Кася Заранка. Каб яна толькі ведала, якім небяспечным стане ўдзел у конкурсе! Яшчэ ўчора дзяўчынка бесклапотна гуляла з сябрамі і строіла планы, як закахаць у сябе самага прыгожага хлопца ў школе, а цяпер мусіла ўцякаць ад пераследнікаў і думаць, як абараніць ад злодзеяў сябе і сваю сям’ю. Ці хопіць у Касі моцы і адвагі, каб пераадолець усе цяжкасці, што сустрэнуцца на шляху, і стаць Паннай Сакры?
Бо, До
2018 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
«Лепшы твор паэзіі» – Казімір Камейша за зборнік вершаў «Высокі бераг»;
«Лепшы твор прозы » — Васіль Шырко за кнігу «Нязваны госць»;
«Лепшы твор драматургіі» — Георгій Марчук за зборнік п’ес «Святло вышыні»;
«Лепшы твор публіцыстыкі» — Зінаіда Дудзюк за кнігу «Пара высокага сонца»;
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Іван Штэйнер за кнігу «Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя»;
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Вольга Нікольская за кнігу «Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик»;
«Лепшы дэбют» — Юлія Алейчанка за кнігу «Пад чароўным шкельцам».
Лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi
«Лепшы твор прозы»

Шырко, В. П. Нязваны госць : аповесці / Васіль Шырко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 453, [2] с.
Аповесці ўпрыгожваюць былі, прымаўкі.
Чз, Аб, Иц
Лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi
«Лепшы твор для дзяцей i юнацтва»
Никольская, О. Похищение шедевра, или Новые приключения агентов „КолбаФирЖик“ : современная повесть-сказка : для детей младшего школьного возраста / Ольга Никольская ; художник Сергей Волков ; предисловие Алеся Карлюкевича. – Минск : Звязда, 2017. – 144 с. : ил.
Главные герои современной детективной повести-сказки Ольги Никольской — два находчивых, весёлых, неунывающих кота и их друг пёс — уже знакомы юным читателям по её предыдущим книгам «Мы — агенты „КолбаФир“» и «Приключения агентов „КолбаФирЖик“».
В новой книге писательницы эти неразлучные друзья становятся настоящими детективами. Они расследуют дело о похищении из музея общепризнанного шедевра, созданного одним псом-художником. Постепенно, приближаясь к раскрытию тайны исчезновения картины, герои сами становятся участниками многих весёлых и увлекательных историй. Кроме того, они находят новых друзей, помогают им выйти из сложных жизненных ситуаций, поверить в себя и своё призвание.
В итоге все участники этой удивительной детективной истории по-настоящему взрослеют, понимая, что доброта, сочувствие и стремление помогать друг другу — те понятия, без которых не обойтись. А самое главное, что есть в жизни каждого, и что нужно беречь и ценить, — это семья, близкие и родные, и, конечно же, друзья.
До
Лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi
«Лепшы твор драматургii»
Марчук, Г. В. Святло вышынi : п’есы / Г. В. Марчук. – Мiнск : Беларусь, 2017. – 165, [1] с. : iл.
Чатыры гістарычныя п’есы «Кракаўскі студэнт», «Святло вышыні», «Лета 1522 года», «Альгерд» знакамітага празаіка, драматурга, казачніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгія Марчука склалі гэтую кнігу.
Тры п’есы прысвечаны жыццю і творчасці славутага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. Выкарыстоўваючы малавядомыя факты, дакладныя дэталі сярэднявечча, займальную інтрыгу, пісьменнік стварае выразны і глыбокі партрэт пачынальніка беларускага Адраджэння ад часоў юнацтва да сталых гадоў. Драма «Альгерд» апавядае пра жыццё маладога князя ў Віцебску.
П’есы будуць цікавыя не толькі рэжысёрам, акцёрам, мастакам, але і шырокаму колу чытачоў.
Чз, Бо
Лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi
«Лепшы твор публiцыстыкi»
Дудзюк, З. I. Пара высокага сонца : успамiны, нарысы, эсэ / Зiнаiда Дудзюк. – Брэст : Альтернатива, 2017. – 115, [1] с. : iл.
Кніга ўтрымлівае ўспаміны пра вядомых асоб літаратуры і культуры: Яўгенію Янішчыц, Уладзіміра Калесніка, Ніну Мацяш, Святлану Курылёву, Анатоля Кудзіненку і шмат іншых, з кім аўтар была знаёма асабіста, а таксама нарысы, эсэ пра выдатных асоб мінулых часоў і пра асобныя падзеі, звязаныя з гісторыяй Брэста.
Аб, Чз, Бо, Иц, До
Лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намiнацыi
«Лепшы дэбют»
Алейчанка, Ю. Пад чароўным шкельцам : вершы, пераклады / Юлiя Алейчанка ; прадмова Алеся Карлюкевiча ; мастак Камiль Камал. – Мiнск : Звязда, 2017. – 63, [1] с. : iл.
Кніга «Пад чароўным шкельцам» прадстаўляе вершы і пераклады маладой паэтэсы Юліі Алейчанка. Гэта — смелы эксперымент са словам, формай выражэння думкі. На старонках зборніка знойдзецца як традыцыйная сілаба-тоніка, так і верлібры, як спавядальная, інтымная лірыка, так і філасофскія, постмадэрновыя творчыя пошукі. У кола цікаўнасцей аўтара ўваходзяць сучасныя міжнародныя літаратурныя стасункі, культура і міфалогія краін свету, таму заканамерна, што чытачам таксама прапануецца пазнаёміцца з перакладной паэзіяй Эквадора, Непала, Кітая, Туркменістана, Удмурціі.
Чз, Аб
2017 год

Назараў, В. Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя : падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с. : іл.
У кнізе даследуецца тайнапіс сатырыка 1920-х гадоў Андрэя Мрыя, творчасць якога багата на «эзопаву мову», г. зн. алюзіі і прыхаваныя намёкі, рэмінісцэнцыі, схаваныя і прамыя цытаты, супастаўленні, кантрасты і дысанансы, алегорыі, недаказанасці, гаваркія імёны, іронію і сарказм.Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам літаратуры, мовазнаўцам, фалькларыстам, этнографам, гісторыкам, архіўным і музейным работнікам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю пісьменніка.

Ткачоў, В. Ю. Характары : п’есы / В. Ю. Ткачоў. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2016. – 520 с.
Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы «Без Ягора будзе гора», «Белы ліст» («Апошні»), «Пераправа на Казанціп», «Жаночы вулей» і іншыя. Творы напісаны жывой і вобразнай мовай, яны ўзнімаюць надзённыя пытанні нашага жыцця, вызначаюцца цікавымі сюжэтамі.

Латышкевіч, М. Ю. Яблыкі : апавяданні / Маргарыта Латышкевіч. – Мінск : Медысонт, 2016. – 96, [1] с.
У гэтым зборніку прадстаўлены апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч.Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу чытача на асобных яркіх дэталях, на ўласны манер пераасэнсоўваючы і пераствараючы падзеі рэчаіснасці.

Пазнякоў, М. Возера Дзіва : казкі / Міхась Пазнякоў ; маст. Валянцін Макаранка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 95 с. : іл.
Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрага літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі па самым розным тэмам. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак, — раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.
2016 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
“Лепшы твор паэзіі” – Мар’ян Дукса за кнігу “Птушка вечнасці – душа”;
“Лепшы твор прозы” – Аляксандр Марціновіч за зборнік гістарычных апавяданняў “Цяпло колішніх вогнішчаў”;
“Лепшы твор драматургіі” – п'еса Ягора Конева "Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы";
“Лепшы твор публіцыстыкі” – Мікалай Барысенка за кнігу “Рэха “Вялікай вайны” ва Усходняй Беларусі (1914-1918)”;
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – Сяргей Давідовіч за кнігі “Дзедава жалейка”, “Баявая нічыя”, “Залаты буліт”;
“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” – навуковае выданне Таццяны Мацюхінай “Беларускі імпрэсіянізм”;
“Лепшы дэбют” – Сяргей Клімковіч за кнігу “Таямніца кватэры № 8” у чатырох тамах.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі
“Лепшы твор паэзіі”

Дукса, М. М. Птушка вечнасці — душа : кніга паэзіі / Мар'ян Дукса. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. – 233 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).У новую кнігу паэзіі Мар’яна Дуксы ўвайшлі лепшыя вершы, напісаныя апошнім часам. Творы даносяць няпростую атмасферу таго часу, які прынёс не толькі разняволенне душы, але і новыя маральныя і духоўныя выклікі. У кнізе моцна гучаць гуманістычныя матывы, пратэст супраць насілля, гвалту, бездухоўнасці, якія мелі месца ў мінулым і сустракаюцца сёння.Аўтар выяўляе чалавечы вопыт спасціжэння Бога, сцвярджаючы, што Бог з’яўляецца не толькі жыватворнай крыніцай ісціны, мудрасці, этыкі, але і актуальнай філасофскай праблемай, якая тычыцца кожнага з нас.
1-Чз, 1-Аб
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі
“Лепшы твор прозы”

Марціновіч, А. Цяпло колішніх вогнішчаў : гістарычныя апавяданні, эсэ / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. – 606, [1] с.
Што агульнае паміж авантурнай Гальшкай Астрожскай і героем Айчыннай вайны 1812 года Якавам Кульневым, аўтарам першай украінскай канстытуцыі Піліпам Орлікам і першым расійскім пракурорам Паўлам Ягужынскім, апошняй гомельскай княгіняй Ірынай Паскевіч і маці Івана Грознага Аленай Глінскай? А тое, што ўсе яны маюць дачыненне да гісторыі Беларусі. Пра іх, а таксама пра іншых выдатных людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі ці родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі, і расказваецца ў новай кнізе Алеся Марціновіча.
1-Аб, 1-Иц, 1-До, 1-Чз, 1-Бо
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”
Давідовіч, С. Ф. Дзедава жалейка : казкі і прыгоды / Сяргей Давідовіч ; [мастак С. Волкаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 95 с.
У кнігу “Дзедава жалейка” вядомага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі казкі, якія вучаць дзяцей спагадлівасці, сумленнасці, шчырасці. Аўтар распавядае пра прыгоды Бычэчка Воліка, Павука і Мухі-весялухі, Зайкі і Зайчыка, пра сустрэчу хлопчыка Стасіка з іншапланецянамі і пра тое, як неслухі-праменьчыкі гуляліся з запалкамі, а таксама дае адказ на пытанне: як пісаць казкі?
6–До

Давідовіч, С. Ф. Баявая нiчыя : апавяданне / Сяргей Давiдовiч ; [iл. С. Волкава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – [13] с.
Хто з мальцоў-удальцоў не любіць гуляць у футбол?! Хлопчыкі ўсіх узростаў з асалодай ганяюць мяч і мараць стаць знакамітымі футбалістамі. І гэта гульня, як ніякая іншая, даступная для ўсіх аматараў гульні ў футбол, бо ў любым горадзе, у любой вёсцы заўсёды знойдзецца нейкая пляцоўка, нейкі падворак ці выган для азартных і рухавых баталій.
4- До

Давідовіч, С. Ф. Залаты буліт : апавяданне / Сяргей Давiдовiч ; [iл. С. Волкава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – [13] с.
Юрасік, сярод нямногіх сваіх аднакласнікаў і вучняў іншых класаў, патрапіў у секцыю хакея спартыўнай школы “Узлёт”, дзе стваралася каманда “Зорачка”.
6- До
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года ў намінацыі
“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”

Мацюхіна, Т. Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 201, [1] с.
У кнізе разглядаецца прырода жывапіснага і літаратурнага імпрэсіянізму, выяўлены яго тыпалогія і спецыфічныя ўласцівсці ў нацыянальным кантэксце (на прыкладзе творчасці М. Багдановіча, У. Дубоўкі і інш.). Вызначаюцца заканамернасці і ўмовы станаўлення імпрэсіянізму ў беларускай літаратуры пры апоры на вобразна-эстэтычны і тэарэтычны грунт. Імпрэсіянізм як мастацкая з’ява паказаны ў культурна-гістарычным кантэксце беларускай літаратуры, дзякуючы чаму раскрываецца псіхалогія мыслення і ўспрымання мастацкіх твораў, а таксама магчымасці імпрэсіяністычнага пісьма.Прызначаецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім імпрэсіянізмам.
1-Чз
2015 год
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:
“Лепшы твор паэзіі” – Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу ”Встреча”;
“Лепшы твор прозы” – Уладзімір Саламаха за кнігу “І няма шляху чужога”;
“Лепшы твор драматургіі” – Наталля Голубева за цыкл сцэнарыяў для перадач “Обратный отсчет” (АНТ);
“Лепшы твор публіцыстыкі” – Міхаіл Шыманскі за кнігу нарысаў “Мы этой памяти верны”;
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – Ганна Скаржынская-Савіцкая за кнігу казак “Надзейка-чарадзейка”;
“Лепшы крытычны твор” – Дзяніс Марціновіч за кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”;
“Дэбют” – не прысуджалася.
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі
“Лепшы крытычны твор”
Марціновіч, Д. А. Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча / Дзяніс Марціновіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. –178 с.: іл; [2] л. укл.
Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча “Матчына душа”? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана “Каласы пад сярпом тваім”?
У 2015 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе “Донжуанскі спіс” Караткевіча”. Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”, якая істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка выдання ўяўляе даследаванне-эсэ, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі крытычныя артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам на творчасць пісьменнікаў.
1ЧЗ,1 АБ, 1ИЦ, 1ДО
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі
“Лепшы твор паэзіі”
Краснова-Гусаченко, Т. И. Встреча : сборник поэзии / Тамара Краснова-Гусаченко ; [составитель Т. Ф. Рослик]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 447 с.
В поэтический сборник “Встреча” вошли новые и избранные лирические произведения Т. И. Красновой-Гусаченко, а также стихотворения для детей. Стремление к возвышенному душевному строю, внимание ко всем потаённым движениям сердца – вот то главное, что определяет творчество поэтессы.
3АБ, 1ИЦ, 2ДО, 2ЧЗ
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі
“Лепшы твор прозы”
Саламаха, У. П. …І няма шляху чужога : аповесці / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 495 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя).
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў – нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё.
1До, 1Чз
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі
“Лепшы твор публіцыстыкі”
Шиманский, М. Н. Мы этой памяти верны : очерки / Михаил Шиманский. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 270с.: ил.
Новая книга известного белорусского журналиста Михаила Шиманского приурочена к 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Основу повествования составляют воспоминания ветеранов, принимавших участие в главных сражениях самой жестокой войны ХХ столетия. Через уникальные, не сломленные тяжелейшими испытаниями человеческие судьбы автор показывает, как в борьбе против общего врага крепилось великое кровное братство россиян, белоруссов и других народов Советского Союза. Прочитав книгу, читатели откроют для себя и многие страницы малоизвестных или совсем неизвестных широкой общественности событий.
2АБ, 1ІЦ, 1КХ, 1БО, 1ЧЗ
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2015 года ў намінацыі
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”
Скаржынская-Савіцкая, Г. І. Надзейка-чарадзейка : казкі / Ганна Скаржынская-Савіцкая. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. – 46 с. : іл.
У новую кнігу Г. Скаржынскай-Савіцкай “Надзейка-чарадзейка” ўвайшлі дзіцячыя казкі пазнавальнага і павучальнага характару. Хто важнейшы – Хмара або Ручаёк? Чаму Расінка сябруе з Сонечным Зайчыкам? Ці могуць пасябраваць Хітраня і Падскакайчык? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы будзеце ведаць, калі прачытаеце кнігу.
6ДО