Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»


20.Май.2024

#1регионПрирода

Из эссе Владимира Короткевича «Зямля пад белымі крыламі»: «...Так здарылася, што ад першабытных лясоў, асабліва шырокалістоўных, ад старажытных зубрыных дуброў, ад мядзведжых пушчаў над махавымі балотамі і ціхімі бабровымі рэкамі засталіся тры-чатыры бастыёны. <…> І самы стары і цікавы бастыён — Белавежа. <…>

 

У сонечных грабавых і бярозавых лясах звінелі птушкі, над рэкамі было аж цёмна ад качыных чарод, у змрочных ельніках блукалі мядзведзі, у спрадвечных дубровах пасвіліся сотні тысяч дзікоў, аленяў, коз і зуброў. Тады пушчу насяляла дзікае і ваяўнічае балтскае племя ятвягаў. <…>

 

Беларусы даўно асімілявалі ятвягаў, а Пушча ўсё была месцам паляўнічай забавы, спачатку для мясцовых князёў, а пасля для польскіх каралёў. Але не толькі для гэтага. Кожнай вайне яна плаціла даніну, кормячы беларуска-літоўскае войска. Князь Вітаўт, ідучы пад Грунвальд, учыніў тут вялізнае паляванне. Былі забіты тысячы дзікоў, зуброў і аленяў, каб забяспечыць войска мясам на ўвесь час вайны.

 

Калі гэта было збольшага патрэбнай мерай, то каралеўскія і царскія паляванні ў пушчы былі вандалізмам. Паляванне Аўгуста III у 1752 годзе, калі звяроў выганялі праз калідор з жэрдак на вытанчанага забойцу і ягоную світу, перапалавініла звярынае насельніцтва Пушчы. На схіле XIX ст. рускі цар Аляксандр (таксама трэці), кат свайго і іншых народаў, арганізаваў тут такую ж самую планамерную і абыякавую бойню. Сотні аленяў, ласёў, дзікоў. Дзесяткі фатаграфій ганарлівых поз сярод трупаў, і за чаркай «паляўнічай гарэлкі», і на ўрачыстым банкеце, і сярод «удзячных» сялян. Раскошна выдадзеная ў памяць аб гэтым подзвігу кніга з малюнкамі лепшых расійскіх ілюстратараў таго часу — шэдэўр паліграфічнага майстэрства.

 

Пушча аглухла ад стрэлаў. Хрыпелі праз кроў дзікі, біліся ў сутаргах алені і рахманыя даніэлі, цяжка валіліся на зямлю і моўчкі паміралі зубры (зубр заўсёды памірае моўчкі, не прыніжае сябе нават у смяротны час, трымаецца гонару). І так вось Пушча змоўкла і сцішылася перад тым, як зрабіцца нямой Пушчай. <…>

 

Немцы ў першую акупацыю знішчылі чвэрць апошняга «Uhrwal’dy» ў Еўропе. За польскім часам англійская фірма (тая, ад якой засталіся насыпы вузкакалеек) ледзь не даканала астатняе. Бедны лес! <…>

 

У 1921 годзе нехта Барталамей Жпакоўскі забіў апошняга зубра, у 1923 г. на Парыжскім міжнародным кангрэсе аховы прыроды выявілі, што на зямлі засталося 52 зубры, прададзеныя ў свой час з Белавежы ў заапаркі і паркі заходніх арыстакратаў і магнатаў прамысловасці. Некаторых з іх купілі і ў 1929 г. зноў завезлі на радзіму, адкуль калісьці прадалі, у Пушчу.»

 

На протяжении 1929–1930 годов в Швеции и Германии приобретено 7 зубров (4 самки и 3 самца), но только 3 из них оказались чистокровными. Чтобы сохранить чистокровного беловежского зубра, в 1935 году из Стокгольмского зоопарка привезена пара зубров, а в следующем году куплен зубр в частном немецком питомнике. К осени 1939 года в зубропитомнике пущи 16 зубров, на начало 1941 года — 19.

 

Во время войны через Беловежскую пущу дважды проходит линия фронта. В оккупационный период немцы уделяют очень мало внимания вопросам разведения животных, а перед отступлением в 1944 году выпускают их из загонов в лес.

 

В 1946 году на территории пущи (в её белорусской части) организован питомник площадью 24 га. В тёплый летний день 18 июля через границу одновременно проходят 3 машины, груженные клетками, в которых везут зубров — 3 самцов и 2 самок кавказско-беловежского происхождения. Так начинается кропотливая работа по разведению зубров в нашей республике…

 

«Белавежскія зубры, якія нарадзіліся ў Польшчы, носяць імёны, якія пачынаюцца на літару «п». Тыя, што нарадзіліся на Беларусі, маюць імёны, першая літара якіх — «б» (напрыклад, Борус).» (Из эссе В. Короткевича)

 

Новое пополнение стада зубров [Каменец] // Заря. – 1949. – 20 мая (№ 98). – С. 3.