Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст»

Пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст»

Пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст»

24 лістапада 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося чарговае пасяджэнне чытацкага клуба «КанТэкст». Тэма сустрэчы — «Забароненыя кнігі свету».

Цікавасць да забароненых кніг была заўсёды. Але цяпер у нас ёсць магчымасць не толькі мець у фондах бібліятэк забароненыя раней кнігі, але і атрымліваць інфармацыю з розных крыніц аб жыцці і дзейнасці забароненых пісьменнікаў, гісторыі напісання і прычынах забароны кніг.

Гісторыя кніжнай цэнзуры — гэта гісторыя жорсткасці, страчаных жыццяў, загубленых талентаў і геніяў, гісторыя незавершаных, згубленых і знішчаных кніг.

Супрацоўнік Бібліятэкі Сахарэвіч Людміла Іванаўна падрыхтавала кніжную выставу і зрабіла цікавы агляд кніг.

Пачатак кніжнай цэнзуры сыходзіць далёка ў гісторыю, калі царква стала пераследваць іншадумцаў як ерэтыкоў. У выніку з’явіўся «Індэкс забароненых кніг» — спіс публікацый, якія былі забаронены к чытанню Рымска-каталіцкай царквой пад пагрозай адлучэння. У гэты спіс трапілі і некаторыя класікі літаратуры і філасофіі: Д. Дэфо, Г. Флобер, Д. Дідро, М. Монтень, Н. Макіявелі і інш. У Расіі спісы пачалі выходзіць з 1870 г. Да 1904 г. было знішчана 248 назваў кніг па ўсіх галінах ведаў. Пачынаючы з 1917 г. з’явіўся цэлы шэраг цэнзурных устаноў з жахлівымі назвамі: «Рэўтрыбунал друку», «Ваенна-рэвалюцыйная цэнзура». У спісы забароненых Галоўлітам уключаліся кнігі па дзвюх прычынах: «аўтарская» і «змястоўная».

Кранула Людміла Іванаўна і трагічныя старонкі беларускай літаратуры. У юбілейным для бальшавікоў 1937 г. толькі за тры восеньскія месяцы было расстраляна больш за 50 беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх: П. Галавач, М. Зарэцкі, Ю. Таўбін, А. Вольны, Ю. Лявонны, М. Кульбак і інш. За дзесяцігоддзе, з 1930 па 1939 гг. рэпрэсавана не менш за 300 беларускіх літаратараў: У. Дубоўка, М. Лужанін, С. Шушкевіч, С. Грахоўскі...

Удзельнікі таксама дзяліліся цікавай інфармацыяй. Адзін з іх распавёў пра лёс кнігі Васіля Гросмана «Жизнь и судьба» і маральны выбар чалавека падчас вайны. Казалі пра Міхаіла Зошчанку, аўтара гумарыстычных апавяданняў, які падвергнуўся ганенню пасля выхаду кнігі «Перед восходом солнца». Кніга закранала пытанні псіхалогіі, падсвядомасці. І аўтара абвінавачвалі ў палітычнай блізарукасці і пошласці.

У нашай Бібліятэцы захавалася ўнікальнае рарытэтнае выданне 1961 г. «Сводный список книг, подлежащих исключению из библиотек и книготорговой сети».

Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, жывой і пазнавальнай.

Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09


Зварот да спісу