![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 25 кастрычніка 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Война и мир Василия Верещагина», прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага жывапісца і літаратара, аднаго з найбольш вядомых мастакоў-баталістаў.
Яго карціны дэманстравалі гледачам не трыумф перамог, а выварат бітваў — з загінуўшымі, параненымі, змучанымі салдатамі. Мастак стварыў вялікія серыі палотнаў — Туркменскую (1868–1873), Балканскую (1877–1879), Палесцінскую (1887–1904), Індыйскую і Гімалайскую (1870–1880-е), «1812 год» (1887–1904). Васілій Васільевіч быў не проста таленавітым мастаком, але і актыўным грамадскім дзеячам. Ён шмат падарожнічаў, жыў у розных краінах, Ладзіў выставы, праводзіў даследаванні, вывучаў гісторыю і напісаў дванаццаць кніг. Доблесны мастак-воін трагічна загінуў падчас руска-японскай вайны. У 1904 г. ён падарваўся на міне падчас аднаго з рэйдаў.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, энцыклапедыі, мастацкія альбомы, перыядычныя выданні, камплекты паштовак, асобныя рэпрадукцыі. Цікавасць уяўляе альбом Я. Брука «Василий Верещагин» (Масква, 2004), які падрыхтаваны да юбілейнай выставы мастака. У выданне ўваходзяць артыкулы, напісаныя вядучымі расійскімі і замежнымі мастацтвазнаўцамі, дзе разглядаюцца розныя аспекты творчасці мастака. Альбом Я. У. Завадскай (Масква, 1986) прысвечаны жыццю і творчасці В. Верашчагіна. Аўтар распавядае пра вытокі творчасці мастака і школу майстэрства. Кніга «Василий Васильевич Верещагин» (Масква, 2010) з серыі «Великие художники» — гэта багата ілюстраваная манаграфія аб жыцці і творчасці Верашчагіна. У альбоме больш за 50 ілюстрацый, біяграфія мастака і гісторыі стварэння карцін.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лістапада.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78