Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Выстава перыёдыкі «2021 — Год народного единства:
сплочённость, солидарность и взаимопонимание»
2021 г. аб’яўлены ў Беларусі Годам народнага адзінства. Стратэгічны сэнс гэтага цесна ўвязаны з маючым адбыцца ў лютым Усебеларускім народным сходам. Рашэнне прынята для згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 18 студзеня па 20 лютага дэманструецца выстава перыёдыкі «2021 — Год народного единства: сплочённость, солидарность и взаимопонимание» з цыклу «Падзея года». На экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы з часопісаў «Беларуская думка», «Проблемы управления», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні» і газет «СБ. Беларусь сегодня», «Заря», «Республиканская строительная газета», «Звязда», «Рэспубліка». Матэрыялы выстаўкі будуць абнаўляцца новымі публікацыямі.
Запрашаем наведаць нашу выставу!
Ляпешка Таццяна Пятроўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 39