Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Вынікі праекта «Terra incognita: пагружэнне ў эпоху»

Вынікі праекта «Terra incognita: пагружэнне ў эпоху»

Вынікі праекта «Terra incognita: пагружэнне ў эпоху»

Вынікі праекта «Terra incognita: пагружэнне ў эпоху»


Вось і падыходзіць да канца 2021 г. Канец года — гэта час, калі азіраешся назад, падводзіш вынікі, аналізуеш: што зроблена, якія планы, праекты ўдалося ажыццявіць, якія з іх атрымаліся ўдалымі, а якія не вельмі.

За час работы праекта «Terra incognita: пагружэнне ў эпоху» падрыхтаваны чатыры відэаролікі: «Плантен», «Эльзевиры», «Гваньини», «Тирини»; распрацаваны і праведзены музейна-бібліятэчныя заняткі па трох тэмах: «Кнігі знакамітых еўрапейскіх друкарань XVI–XVII стст.», «Кніжныя скарбы XVII ст.», «Кніжныя помнікі XVIII ст.». Іх наведвалі навучэнцы старшых класаў агульнаадукацыйных школ, навучэнцы каледжаў, студэнты першых курсаў ВНУ.

Маладыя людзі разам з супрацоўнікамі бібліятэкі пагружаліся ў эпоху XVI–XVIII стст.: падарожнічалі па тагачасных краінах Еўропы, знаёміліся з выдавецкай справай і знакамітымі еўрапейскімі друкарнямі; прасачылі прычыны ўзнікнення гербаў; пабывалі ў Другой Камчацкай экспедыцыі ў складзе Акадэмічнага атрада; даведаліся пра жыццё і дзейнасць друкарняў Крыстафа Плантэна і Ладэвейка Эльзевіра, храніста і ваеннага Аляксандра Гваньіні (аўтара кнігі «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» 1611 г.), прафесара багаслоўя і езуіта Якаба Цірыні (аўтара «Каментарыя да Святога Пісання») і тэолага Каспера Нясецкага (стваральніка гербоўніка «Карона Польская» 1728–1743 гг.), акадэміка Іагана Фішэра (аўтара працы «Сібірская гісторыя» 1774 г.).

Акрамя таго, у наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з выданнямі XVII–XVIII стст., якія захоўваюцца ў фондзе аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі.

А яшчэ... яны ўдзельнічалі ў віктарынах, стваралі новы дызайн вядомых выдавецкіх марак і распрацоўвалі сваю друкарскую марку. Лепшыя былі адзначаны дыпломамі і граматамі.

Падводзячы гадавыя вынікі праекта «Terra incognita: пагружэнне ў эпоху» можна з упэўненасцю сказаць: «Праект атрымаўся!». Фатаграфіі з заняткаў таму пацверджанне.

Цыкл музейна-бібліятэчных заняткаў «Terra incognita» будзе працягнуты ў наступным, 2022 г. Сачыце за афішай.


Аддзел рэдкай кнігі

Заняткі праводзяцца па папярэднім запісе: +375 162 57 48 30



Зварот да спісу