Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі «Шопинг без шока»

Выстава перыёдыкі «Шопинг без шока»

Выстава перыёдыкі «Шопинг без шока»
У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 26 верасня па 30 кастрычніка 2019 г. будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Шопинг без шока».

Новая рэдакцыя Закона «О защите прав потребителей» уступіла ў сілу 23 снежня 2018 г. Матэрыялы выставы знаёмяць з найбольш істотнымі зменамі ў Законе. Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Гермес», «Моя бухгалтерия. Торговля и общественное питание», «Домашний», «Домашний очаг», «Товаровед и торговля», «Алеся», «Поделись советом», «Планета» і газет: «Комсомольская правда», «Аргументы и факты», «Народная газета», «7 дней», «Вечерний Брест».

Аўтары артыкулаў, якія з’яўляюцца экспертнымі спецыялістамі, расказваюць аб правілах продажу, спісе тавараў, якія нельга вярнуць у краму ці абмяняць. Вас чакаюць парады, як правільна купляць і не трапляцца на хітрыкі прадаўцоў; знойдзеце інфармацыю пра памылкі пакупнікоў, даведаецеся праўду пра распродаж і «чорную пятніцу». Наведаўшы нашу выставу, вы зможаце пазнаёміцца і з іншай цікавай і карыснай інфармацыяй аб прадаўцах і спажыўцах.

Смялова Людміла Сцяпанаўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39



Зварот да спісу