![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
З 6 чэрвеня ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі пачынае працаваць выстава “Яко луча солнечная, просветивши всю землю Полоцкую”, прысвечаная Дню памяці святой Еўфрасінні Полацкай.
Экспазіцыя знаёміць з жыццём і дзейнасцю славутай палачанкі, святой патронкі Беларусі.
На выставе шырока прадстаўлены шэраг гістарычных і літаратуразнаўчых матэрыялаў: кнігі У. Арлова “Асветніца з роду Усяслава”, А. Марціновіча “Святая Еўфрасіння”, В. Чаропкі “Імя ў летапісе”, У. Бутрамеева “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі”, А. Мяснікова “ Сто асоб беларускай гісторыі”, А. Мальдзіса “Таямніцы старажытных сховішчаў”, Л. Гарошкі“ Святая Еўфрасіння – Прадслава, патронка Беларусі” і інш. Частка выставы прысвечана адлюстраванню вобраза Е. Полацкай у мастацтве, у т.л. у мастацкай літаратуры: раман В. Коўтун “Пакліканыя”, аповесць В. Іпатавай “Прадслава”, вершы Лесі Беларускі, Л. Геніюш, Н. Гальпяровіча, Л. Дранько – Майсюка, Л. Рублеўскай, В. Зуёнка, Р. Барадуліна, В. Шніпа, С. Панізьніка. Разам з кнігамі тут размешчаны і перыядычныя выданні, а таксама шматлікія партрэты з лікам святой Еўфрасінні.
Выстава будзе працаваць на працягу чэрвеня 2015 г.
Экспазіцыю падрыхтавала бібліятэкар агульнай чытальнай залы Крылова К. П.
Тэлефон для даведак: 20-90-35