![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
У сакавіку ў рамках святкавання 120 -годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы агульная чытальная зала прапануе выставу літаратуры “Шлях да брамы неўміручасці ”.
Творчасць Кандрата Крапівы – яркая з’ява ў беларускай савецкай літаратуры. Вынікі яго больш чым 60-гадовага творчага і грамадскага лёсу вельмі значныя : Народны пісьменнік Беларусі (1956), Герой Сацыялістычнай Працы (1975), лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). З 1940 — член-карэспандэнт, а з 1950 — акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, аўтар драматычных твораў “Партызаны”,”Проба агнём”,“Хто смяецца апошнім”, “Людзі і д’яблы”, “Мілы чалавек”, а таксама апавяданняў, баек, казак, загадак.
Выстава знаёміць чытачоў са складаным жыццёвым лёсам і багатай творчай спадчынай пісьменніка, яго аўтабіяграфіяй, мемуарамі аб жыцці, сям’і, сябрах. Сярод прадстаўленых матэрыялаў – крытычныя артыкулы вядомых беларускіх літаратуразнаўцаў А.Сабалеўскага, С.Андраюка, Дз.Бугаёва, С.Лаўшука, прысвечаныя творам К. Крапівы .
Крылова Кацярына Паўлаўна, бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35.