Творчасць паэта – яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай беларускай літаратуры. У пісьменніка ёсць сваё месца – месца класіка і нашага сучасніка, аб чым сведчаць матэрыялы выставы.
Выстава знаёміць з жыццём і багатай творчай спадчынай Рыгора Барадуліна. Тут прадстаўлены збор твораў і асобныя працы паэта: кніга хуткамовак “Воз вёз лёс”, кніга вершасказаў “Навошта”, рукапісы паэта “Лепей”.
На выставе змешчана ўнікальнае выданне “Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна”, пад вокладкай якога сабраны неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія на працягу ўсяго жыцця бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі паэт.
Уключаны і кнігі, напісаныя творцай у апошні час: “Ксты”, “Anima”. Менавіта тут прасочваецца падзяка Усявышняму і Маці, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю.
Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег паэта аб яго творчасці, партрэты аўтара, выкананыя вядомымі мастакамі, фотадакументы, а таксама выданні з аўтографам Рыгора Барадуліна.
Кананчук Надзея Вiктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: +375(162) 20 90 35