Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
З 26 лістапада агульная чытальная зала ў рамках святкавання 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка
Уладзіміра Караткевіча прапануе выставу літаратуры
“Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе”.
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву.
Матэрыялы выставы знаёмяць з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Прыхільнікі яго творчасці змогуць пазнаёміцца з класікай аўтара: “Каласы пад сярпом тваім,” “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі.
Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка аб яго творчасці, партрэты аўтара, фотадакументы.
Уладзімір Караткевіч быў аўтарам сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Па яго творах былі пастаўлены мастацкія стужкі, тэле-, радыёспектаклі і оперы. Матэрыял аб гэтым таксама можна знайсці на выставе.
Кананчук Надзея Вiктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: +375(162) 20-90-35