Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
3 ліпеня ўся Беларусь адзначыла вялікае свята — Дзень Незалежнасці. 29 чэрвеня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя разгорнутай выставы літаратуры «Беларусь: краіна і людзі», прысвечанай гісторыі суверэннай Беларусі.
У агульнай чытальнай зале сабраліся слухачы «Інстытута трэцяга ўзросту», чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі. Адкрыла мерапрыемства загадчыца чытальнай залы Т. В. Глазкова. Яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй святкавання Дня Незалежнасці і перадала слова бібліятэкару В. В. Казаковай, якая правяла прэзентацыю выставы, паведаміла пра некаторыя асабліва цікавыя выданні і малазнаёмыя факты з гісторыі Берасцейшчыны. Сустрэча прайшла ў форме дыялогу, усе жадаючыя мелі магчымасць задаць выступоўцу цікавыя для іх пытанні.
Выстава экспануецца ў агульнай чытальнай зале з 25 чэрвеня па 1 жніўня 2018 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Казакова Віялена Віяленаўна, бібліятэкар агульнай чытальнай залы.
Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 74.