Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
22 верасня ў рамках III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання” ў Бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Дзяніса Лісейчыкава “Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596 – 1839 гг”(Мінск, 2015).
Мадэратарам сустрэчы стаў кандыдат гістарычных навук, дацент кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрГУ ім. А.С. Пушкіна Свірыд Аляксандр Мікалаевіч. Ён распавёў прысутным пра кнігу і самога аўтара, яго плённую працу і доўгія часы, праведзеныя ў архівах не толькі Беларусі, але і Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі.
Затым выступіў сам аўтар. Дзяніс Васiльевiч расказаў пра тое, як стваралася кніга, пра форму падачы матэрыяла. У кнізе разглядаецца гісторыя фарміравання сацыяльнага пласта ўніяцкага духавенства беларуска-літоўска-латышскіх зямель у XVI – XIX стагоддзях. Упершыню за апошні час у аснову гістарычнага даследавання пакладзены метад прасапаграфіі – стварэнне так званых калектыўных біяграфій. Біяграфічныя артыкулы ў кнізе ўтрымліваюць звесткі аб жыцці і дзейнасці 8480 прадстаўнікоў духавенства ў 1826 беларускіх парафіях.
На сустрэчы выступілі і выказалі свае ўражанні вядомыя даследчыкі Берасцейшчыны: В.В. Мароз, І. Бараноўскі, А.А. Гарбацкі, А.А. Гладышчук.
Напрыканцы сустрэчы вядучы А.М. Свірыд выказаў падзяку адміністрацыі Бібліятэкі за магчымасць правядзення прэзентацыі.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы да гэтага мерапрыемства была арганізавана выстава лiтатратуры “Уніяцкая спадчына Беларусі”.
На выставе былі прадстаўлены кнігі, публікацыі з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы па гісторыі ўніяцтва на Беларусі, у тым ліку Брэсцкай уніі і выдатных дзеячах і гістарычных асобах гэтага перыяду. Найвялікшы інтарэс на выставе выклiкалі кнігі, аўтарам якіх быў госць прэзентацыі Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў.
Кананчук Надзея Вiктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы,