Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Правілы карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага»

Правілы карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага»

4d5df2994017e27f9210223d11a0e84c - копия.jpg


Правілы карыстання

Установай культуры «Брэсцкая абласная

бібліятэка імя М. Горкага»

 

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» (далей Правілы і Бібліятэка) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 02.08.2016, 2/2412), «Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь» (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 5.08.2008, 28), Статутам Установы культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» і іншымі дзеючымі нарматыўнымі дакументамі ў галіне бібліятэчнай справы, якія рэгламентуюць парадак запісу, правы, абавязкі карыстальнікаў і адказнасць бакоў.

1.2. Бібліятэка знаходзіцца ў падпарадкаванні ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

1.3. Фонд і маёмасць Бібліятэкі зяўляюцца дзяржаўнай абласной камунальнай уласнасцю, часткай агульнанацыянальнага набытку і ахоўваюцца дзяржавай.

1.4. Бібліятэка ажыццяўляе функцыі фарміравання, захоўвання, прадастаўлення сваіх фондаў і паслуг усім грамадзянам, незалежна ад полу, нацыянальнасці, сацыяльнага становішча, адносін да рэлігіі.

1.5. Бібліятэка зяўляецца галоўнай універсальнай публічнай і навуковай бібліятэкай вобласці, задавальняе ўсебаковыя інфармацыйныя патрэбы насельніцтва вобласці на аснове ўніверсальнага фонду, збірае найбольш поўную калекцыю краязнаўчых дакументаў, выконвае метадычныя функцыі і функцыі цэнтра міжбібліятэчнага абанемента (МБА) для бібліятэк свайго рэгіёна, прадастаўляе дакументы ў часовае карыстанне фізічным і юрыдычным асобам.

1.6. Бібліятэка забяспечвае:

-права вольнага і поўнага доступу да інфармацыі;

-бібліятэчнае, даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў і абанентаў.

1.7. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі.

1.8. Асобныя (сэрвісныя) віды паслуг, якія Бібліятэка аказвае насельніцтву, з’яўляюцца платнымі.

1.9. Адрас web-старонкі бібліятэкі — http://brl.by

 

II. ПАРАДАК ЗАПІСУ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ У БІБЛІЯТЭКУ

2.1. Дакументам, які дае права карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі бібліятэкі, з’яўляецца чытацкі білет з фатаграфіяй.

2.2. Рэгістрацыйныя формы (чытацкі білет, фармуляр чытача) афармляюцца супрацоўнікам Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

2.3. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.

2.4. Пры запісе ў Бібліятэку карыстальнік павінен прад’явіць пашпарт або дакумент, які замяняе яго (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі, ваенны білет з прыпісным пасведчаннем для вайскоўцаў), а для непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў — дакументы, якія пацвярджаюць асобу іх бацькоў або апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў.

2.5. Пры запісе ў Бібліятэку грамадзянін павінен даць неабходныя для рэгістрацыі звесткі і пацвердзіць згоду на выкананне Правілаў карыстання Бібліятэкай сваім подпісам на чытацкім білеце. Бібліятэкар не мае права выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках i іх запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных, а таксама па патрабаванні пэўных арганізацый. Рабіць адзнакі ў чытацкім білеце можа толькі супрацоўнік сектара рэгістрацыі чытачоў. Утылізацыя чытацкага білета са скончаным тэрмінам карыстання ажыццяўляецца супрацоўнікам сектара рэгістрацыі чытачоў у прысутнасці карыстальніка.

2.6. Пры перарэгістрацыі адзін раз у год чытач абавязкова прадастаўляе чытацкі білет з фотаздымкам і пашпарт для ўдакладнення анкетных даных. Чытачы, якія не прайшлі перарэгістрацыю, не абслугоўваюцца.

2.7. Карыстальнік атрымлівае чытацкі білет, які павінен прад’яўляць пры кожным наведванні аддзелаў Бібліятэкі.

2.8. У выпадку страты чытацкага білета або яго пашкоджання чытачу платна выдаецца дублікат.

2.9. Запіс у Бібліятэку, выдача лісткоў наведвання, бібліятэчных дакументаў спыняюцца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі. Прыём грашовых сродкаў за платныя паслугі спыняецца за 30 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.

2.10. Пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку або пашкоджанні чытацкага білета неабходна ўнесці змены ў базу даных Бібліятэкі і замяніць чытацкі білет.

2.11. Удакладніць тэрмін дзеяння чытацкага білета і парадак запісу ў Бібліятэку можна па тэлефоне: +375 162 57 48 35, пры непасрэдным наведванні Бібліятэкі і на сайце Бібліятэкі (http://brl.by).

 

III. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

3.1. Бібліятэка знаходзіцца ў трох будынках: асноўны будынак — б-р Касманаўтаў, 48; аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва — вул. Куйбышава, 32; інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржапарату — вул. Камуністычная, 1.

Карыстальнікам прадастаўляецца магчымасць звяртацца ў Бібліятэку, як шляхам непасрэднага наведвання, так і ў рэжыме аддаленага доступу.

3.2. Абслугоўванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным для кожнага будынка рэжымам работы і Правіламі карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага», зацверджанымі дырэктарам Бібліятэкі і ўзгодненымі з начальнікам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

* Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва працуе на падставе Правілаў карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага».

* Інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржапарату працуе на падставе Правілаў карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага».

3.3. Бібліятэка (асноўны будынак) абслугоўвае карыстальнікаў у наступным рэжыме:

*штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў): 
панядзелак – чацвер з 10.00 да 20.00;
субота, нядзеля з 10.00 да 19.00; 
выхадны дзень – пятніца; 
* у летні час (з 1 чэрвеня па 31 жніўня): 
панядзелак – нядзеля з 10.00 да 19.00; 
выхадны дзень – субота;
санітарны дзень – апошняя серада месяца.
Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва:
*штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў):
Панядзелак – нядзеля з 10.00 да 19.00;
выхадны дзень – пятніца;  
санітарны дзень – апошняя серада месяца;
* у летні час (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
панядзелак – пятніца з 10.00 да 19.00;
выхадныя дні – субота, нядзеля.
Інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржапарату:
*штодзённа (за выключэннем дзяржаўных святаў):
Панядзелак – пятніца з 9.00 да 18.00;
перапынак на абед з 12.00 да 13.00;
выхадныя дні – субота, нядзеля;
санітарны дзень – апошняя серада месяца.

 

IV. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

4.1. Кожны карыстальнік, незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў, адносін да рэлігіі, мае права на бясплатнае бібліятэчнае абслугоўванне.

4.2. Усе карыстальнікі Бібліятэкі маюць права бясплатна атрымліваць: 

4.2.1 поўную інфармацыю аб складзе бібліятэчных фондаў праз сістэму каталогаў і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;

4.2.2 свабодны доступ да прававой інфармацыі на розных відах носьбітаў (электронных, папяровых);

4.2.3 доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай;

4.2.4 кансультацыйную дапамогу ў пошуку розных крыніц інфармацыі, у т. л. па самастойнай працы з электроннымі базамі даных;

4.2.5 у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчных фондаў (у мэтах захавання фондаў устанаўліваюцца абмежаванні на карыстанне асабліва каштоўнымі і рэдкімі выданнямі з чытальных залаў, сектара рэдкай кнігі, аддзела захоўвання асноўнага фонду).

4.3. Усе карыстальнікі бібліятэкі маюць права:

4.3.1 падаўжаць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прадяўлення ў цэласным выглядзе і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на гэты дакумент;

4.3.2 карыстацца ў чытальных залах дакументамі і іх копіямі, якія атрыманы з фондаў іншых бібліятэк па міжбібліятэчным абанеменце;

4.3.3 выкарыстоўваць у чытальных залах мабільныя прылады на аўтаномным забеспячэнні без гукавых сігналаў;

4.3.4 карыстацца іншымі відамі паслуг, у т. л. платнымі (пералік якіх вызначаецца Бібліятэкай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);

4.3.5 прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах Бібліятэкі;

4.3.6 уносіць прапановы па паляпшэнні работы Бібліятэкі, яе структуры;

4.3.7 абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дзеянні службовых асоб Бібліятэкі, якія ўшчамляюць іх правы.

4.4. Юрыдычныя асобы абслугоўваюцца на падставе дагаворных адносін.

4.5. Інваліды I і II груп, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх асобы, іншыя грамадзяне, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам, абслугоўваюцца па-за чаргой.

 

V. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ

5.1. Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны выконваць Правілы карыстання Установай культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага».

5.2. Праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Бібліятэкай.

5.3. Своечасова інфармаваць супрацоўнікаў сектара рэгістрацыі чытачоў:

5.3.1 аб змяненні пашпартных даных (прозвішча, месца жыхарства), нумароў тэлефонаў;

5.3.2 аб страце або крадзяжы чытацкага білета.

5.4. Здаваць у гардэроб вопратку.

5.5. Пакідаць у гардэробе сумкі, партфелі, пакеты, папкі і іншыя рэчы памерам больш чым 20х20х10 см, музычныя інструменты ў футлярах, парасоны.

5.6. Несці адказнасць за ўсе атрыманыя ў карыстанне дакументы.

5.7. Захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі і на яе тэрыторыі, паважаць правы іншых карыстальнікаў.

5.8. У надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

5.9. Ветліва ставіцца да супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі.

***У адпаведнасці з артыкулам «9.3. Абраза» «Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» абраза, гэта значыць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:

5.10 перадаваць чытацкі білет іншым асобам і карыстацца чужым чытацкім білетам;

5.11 карыстацца ў Бібліятэцы без дазволу бібліятэкара прынесенымі з сабой друкаванымі матэрыяламі, відэакасетамі, аўдыё-, фота-, відэаапаратурай, кніжнымі сканерамі;

5.12 прыходзіць у Бібліятэку ў стане, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены;

5.13 наведваць Бібліятэку ў нецвярозым стане, пад уздзеяннем таксічных і наркатычных сродкаў;

5.14 уваходзіць у Бібліятэку з жывёламі, акрамя сабакі-павадыра;

5.15 самавольна размяшчаць аб’явы, афішы і інш. матэрыялы, а таксама займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях Бібліятэкі;

5.16 парушаць нормы грамадскіх паводзін;

5.17 курыць у памяшканнях Бібліятэкі і на прылеглай тэрыторыі.

 

VI. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

6.1. За пашкоджанне атрыманых дакументаў, а таксама іншай уласнасці Бібліятэкі карыстальнікі нясуць матэрыяльную і юрыдычную адказнасць, прадугледжаную дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.2. Несанкцыянаваны вынас дакументаў, абсталявання і іншых рэчаў, якія належаць Бібліятэцы, расцэньваецца як крадзеж яе ўласнасці і караецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.3. За парушэнне Правілаў чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання Бібліятэкай на паўгода ці назаўсёды (рашэнне прымаецца ў кожным канкрэтным выпадку).

6.4. Карыстальнік, які парушыў Правілы і нанёс шкоду Бібліятэцы, кампенсуе яе наступным чынам:

6.4.1 згубленыя або сапсаваныя дакументы ён павінен замяніць адпаведна такімі ж або прызнанымі раўнацэннымі;

6.4.2 у выпадку крадзяжу кніг, іншай друкаванай прадукцыі або дакументаў на электронных носьбітах чытач пазбаўляецца права карыстання Бібліятэкай назаўжды, а звесткі аб гэтым выпадку перадаюцца па месцы працы або вучобы;

6.4.3 у іншых выпадках нанясення шкоды маёмасці або персаналу Бібліятэкі карыстальнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

6.4.4 за страту дакументаў з фондаў Бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.

6.5. Чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання дакументамі з фондаў Бібліятэкі ва ўсіх аддзелах абслугоўвання тэрмінам на паўгода ў наступных выпадках:

6.5.1 за парушэнне Правілаў карыстання Бібліятэкай і камерцыйным фондам аддзела абанемента;

6.5.2 за адмову разлічыцца ў чытальных залах і камерцыйным фондзе пры затрымцы выданняў звыш тэрміну;

6.5.3 за адмову кампенсаваць страту літаратуры;

6.5.4 за вынас літаратуры без дазволу бібліятэкара;

6.5.5 за нанясенне шкоды дакументам з фондаў Бібліятэкі.

6.6. У выпадку немагчымасці замены дакументаў адміністрацыя Бібліятэкі можа патрабаваць кампенсацыі страт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.7. Карыстальнікі, якія нанеслі шкоду маёмасці Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і інш.), кампенсуюць страту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.8. Карыстальнікам Бібліятэкі, якія парушылі тэрмін вяртання дакументаў, наступная іх выдача спыняецца да поўнага разліку па запазычанасці ва ўсіх аддзелах Бібліятэкі.

6.9. За асобныя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, чытачы нясуць адміністрацыйную, грамадска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.

 

VII. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

ПА АБСЛУГОЎВАННІ ЧЫТАЧОЎ

7.1. Правы Бібліятэкі вызначаюцца ў адпаведнасці з арт. 137 Кодэкса аб культуры, Статутам Бібліятэкі.

7.2. Бібліятэка мае права:

7.2.1 самастойна вызначаць змест і формы сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі і функцыямі, якія замацаваны ў Статуце Бібліятэкі, зацверджаным упраўленнем культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта;

7.2.2 вызначаць крыніцы камплектавання бібліятэчных фондаў;

7.2.3 ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбытак, у т. л. аказваць платныя паслугі;

7.2.4 вызначаць умовы карыстання бібліятэчнымі фондамі і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх;

7.2.5 вызначаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага карыстальнікамі Бібліятэцы, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

7.2.6 вызначаць тэрмін пазбаўлення права карыстання Бібліятэкай для чытачоў, якія парушылі Правілы і нанеслі шкоду Бібліятэцы.

7.3. Бібліятэка абавязана:

7.3.1 фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захоўванне і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы і Статутам Установы культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага»;

7.3.2 ствараць усе ўмовы для забеспячэння правоў карыстальнікаў на свабодны доступ да інфармацыі і дакументаў з фондаў Бібліятэкі;

7.3.3 вывучаць і найбольш поўна задавальняць запыты чытачоў;

7.3.4 ажыццяўляць даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне з улікам запытаў і патрэб сучаснага грамадства;

7.3.5 ствараць спрыяльныя ўмовы для працы карыстальнікаў у Бібліятэцы;

7.3.6 забяспечваць высокую культуру абслугоўвання чытачоў, аказваць ім кансультацыйную дапамогу ў пошуку неабходных матэрыялаў;

7.3.7 інфармаваць карыстальнікаў:

 - аб дапаўненнях і змяненнях, якія ўносяцца ў Правілы;

 - аб зменах у рэжыме работы Бібліятэкі;

 - аб усіх відах паслуг, якія выконвае Бібліятэка;

7.3.8 у выпадку адсутнасці ў фондзе неабходных чытачам дакументаў заказваць іх па міжбібліятэчным абанеменце з іншых бібліятэк;

7.3.9 ажыццяўляць улік, захоўванне і выкарыстанне дакументаў з фондаў Бібліятэкі ў адпаведнасці з устаноўленымі Правіламі;

7.3.10 кантраляваць своечасовы зварот у Бібліятэку дакументаў, выдадзеных карыстальнікам.

7.4. Бібліятэкары не маюць права суб’ектыўна трактаваць палажэнні Правілаў, уносіць самастойна дапаўненні і змены без узгаднення з дырэктарам Бібліятэкі, які зацвердзіў гэты дакумент.

 

VIII. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ АДДЗЕЛАМ АБАНЕМЕНТА, ІНФАРМАЦЫЙНЫМ СЕКТАРАМ ПА АБСЛУГОЎВАННІ СУПРАЦОЎНІКАЎ ДЗЯРЖАПАРАТУ

8.1. Абанемент — структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, якое ажыццяўляе выдачу дакументаў для карыстання за межамі ўстановы на пэўны тэрмін і на пэўных умовах.

8.2. Абанемент абслугоўвае карыстальнікаў, якія зарэгістраваны ў г. Брэсце, а таксама тых, хто не зарэгістраваны, але працуе альбо вучыцца ў г. Брэсце пасля прад’яўлення пашпарта і чытацкага білета (загад дырэктара № 75 ад 01.10.2013 г.).

8.3. Камерцыйны фонд аддзела абанемента абслугоўвае ўсіх карыстальнікаў, у тл. тых, хто не зарэгістраваны ў г. Брэсце

8.4. Карыстальнік можа атрымліваць дадому адначасова не больш за 10 экз. выданняў тэрмінам на адзін месяц. Адміністрацыя мае права паменшыць або павялічыць колькасць выдаваемых дакументаў.

8.5. Падаўжэнне тэрміну карыстання кнігамі ажыццяўляецца бясплатна ў прысутнасці карыстальніка з яго абавязковым подпісам у фармуляры.

8.6. Карыстальнік можа прадоўжыць у час наведвання тэрмін карыстання дакументамі не больш двух разоў, калі на іх няма запыту з боку іншых карыстальнікаў. Максімальны тэрмін карыстання дакументамі — тры месяцы пры ўмове своечасовага яго падаўжэння. Звыш устаноўленага тэрміну карыстальнік павінен падоўжыць тэрмін карыстання дакументамі за плату (гл. «Палажэнне аб платных паслугах» і «Прэйскурант на аказанне платных паслуг…»).

8.7. Карыстальнік мае права падоўжыць тэрмін карыстання дакументамі па тэлефоне (гл. «Палажэнне аб платных паслугах» і «Прэйскурант на аказанне платных паслуг…»).

8.8. Выдача дакументаў з камерцыйнага фонду ажыццяўляецца на аснове «Палажэння аб камерцыйным фондзе аддзела абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага».

8.9. Пры атрыманні кніг, дыскаў і іншых матэрыялаў у выпадку выяўлення якіх-небудзь дэфектаў карыстальнік павінен паведаміць пра гэта бібліятэкару, які абавязаны зрабіць на іх адпаведныя адзнакі. У адваротным выпадку карыстальнік нясе адказнасць за выяўленую дэфектнасць.

8.10. Карыстальнікі, якія страцілі кнігі, дыскі і іншыя дакументы з фонду аддзела, або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх эквівалентнымі:

8.10.1 мастацкая літаратура — не больш за 10 гадоў з моманту выдання. Калі ж кніга, прынесеная карыстальнікам наўзамен, ідэнтычная страчанай і знаходзіцца ў добрым стане, то год выдання ў разлік не бярэцца;

8.10.2 галіновая літаратура — не больш за 2 гады з моманту выдання;

8.10.3 дакументы павінны быць у цвёрдым пераплёце і ў добрым стане.

8.11. Карыстальнікам аддзела, якія парушылі тэрмін карыстання дакументамі, да моманту вяртання гэтых выданняў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.

8.12. За сістэматычнае парушэнне тэрмінаў карыстання дакументамі, пасля атрыманых папярэджанняў (паштоўкі, тэлефонныя званкі, вусныя напамінкі бібліятэкара), чытач можа быць пазбаўлены права карыстання аддзелам тэрмінам на 6 месяцаў.

8.13. Пры падпісанні абыходнага ліста карыстальніку неабходна цалкам разлічыцца з аддзелам абанемента і ліквідаваць грашовую запазычанасць (пры наяўнасці такой) у камерцыйным фондзе. На кожнага карыстальніка, які падпісвае абыходны ліст і не з’яўляецца чытачом бібліятэкі, бібліятэкар запаўняе кантрольны лісток, запіс у якім улічваецца як наведванне.

8.14. Карыстальнік павінен прыходзіць у аддзел без вопраткі, пакетаў і вялікіх сумак (гл. адпаведны пункт Правілаў).

8.15. Карыстальнік не павінен заходзіць у закрытыя часткі фонду аддзела і службовыя памяшканні.

8.16. Падбор і выдача літаратуры карыстальнікам абанемента спыняецца за 15 хвілін да закрыцця аддзела.

 

IX. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

МІЖБІБЛІЯТЭЧНЫМ АБАНЕМЕНТАМ

9.1. Міжбібліятэчны абанемент і дастаўка дакументаў (МБА і ДД) — участак работы аддзела захоўвання асноўнага фонду, які ажыццяўляе выдачу дакументаў па запытах абанентаў з фондаў Бібліятэкі, пошук і атрыманне выданняў, якія адсутнічаюць у Бібліятэцы, з фондаў іншых бібліятэк.

9.2. Права карыстання МБА і ДД прадастаўляецца ўсім катэгорыям грамадзян.
9.3. Абслугоўванне па МБА бясплатнае.

9.4. Заказы па МБА прымаюцца ад калектыўных (бібліятэкі і арганізацыі) і індывідуальных (фізічныя асобы) карыстальнікаў. Магчымасць выканання заказу ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца спецыялістам аддзела.

9.5. Для атрымання літаратуры па МБА карыстальніку неабходна аформіць запыт на бланку-заказе ўстаноўленага ўзору. Бланк-заказ для калектыўнага карыстальніка павінен быць запоўнены асобай, адказнай за працу МБА, і завераны штампам бібліятэкі, або ўстановы, арганізацыі, якой падпарадкоўваецца бібліятэка. Бланк-заказ запаўняецца выразна і разборліва, без вольных скарачэнняў на мове арыгіналу на кожнае выданне, якое запытваецца, асобна. Бланк-заказ адпаведна з тэматыкай запыту будзе накіраваны ва ўніверсальныя і галіновыя цэнтры МБА Рэспублікі Беларусь.

9.6. Заказ на дакументы або іх копіі можна адправіць на электронны адрас Бібліятэкі: mba.brest@mail.ru

9.7. Тэрмін карыстання атрыманымі па МБА дакументамі (без уліку часу на перасылку):
 - на кнігі — 30 дзён.

Адзіныя экзэмпляры і выданні, якія карыстаюцца павышаным попытам, выдаюцца на абмежаваны тэрмін — 10 дзён.

Асабліва рэдкія і каштоўныя дакументы, артыкулы з газет і часопісаў, якія не выдаюцца па МБА, выдаюцца ў выглядзе платных ксеракопій і пераходзяць у пастаяннае карыстанне чытача.

9.8. Па ўзгадненні з фондатрымальнікам дапускаецца падаўжэнне тэрміну карыстання дакументамі.

9.9. Па МБА не выдаюцца арыгіналы:
 - газет;
 - рэдкіх і каштоўных дакументаў;
 - дысертацый і ксеракопій з іх;
 - аўдыёвізуальных матэрыялаў;
 - карт;
 - даведачных выданняў;
 - нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі.

Мастацкая літаратура высылаецца толькі для навуковай працы, падрыхтоўкі лекцый, перакладчыцкай дзейнасці.

9.10. У выпадку пашкоджання або страты атрыманых па МБА выданняў абанент абавязаны замяніць іх ідэнтычнымі асобнікамі.

9.11. За страту або пашкоджанне атрыманых па МБА выданняў, а таксама парушэнне тэрміну вяртання літаратуры абанент пазбаўляецца права карыстання МБА да аднаўлення страчаных выданняў і ліквідацыі запазычанасці.

9.12. За шматразовае парушэнне Правілаў карыстання МБА абанемент можа быць закрыты. Яго дзеянне аднаўляецца толькі па хадайніцтве бібліятэкі-абанента, падпісаным кіраўніком установы, у падпарадкаванні якой яна знаходзіцца.

9.13. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве» (17.05.2011 г., № 262-3) атрыманыя з НББ копіі дазваляецца выкарыстоўваць толькі для навуковых і адукацыйных мэтаў. Забараняецца тыражаваць атрыманыя копіі, перадаваць на любой аснове іншым асобам і арганізацыям.

 

Х. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЧЫТАЛЬНЫМІ ЗАЛАМІ І ІНФАРМАЦЫЙНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫМ АДДЗЕЛАМ (IБА)

10.1. Чытальныя залы і ІБА — структурныя падраздзяленні, якія выдаюць чытачам у карыстанне літаратуру з фондаў Бібліятэкі для працы толькі ў чытальных залах і ІБА.

10.2. Чытальныя залы абслугоўваюць усіх жадаючых толькі пасля прад’яўлення чытацкага білета і лістка наведвання.

10.3. Агульная колькасць дакументаў, што выдаюцца ў чытальных залах, не абмяжоўваецца.

10.4. Дакументы, заказаныя чытачом у аддзеле захоўвання асноўнага фонду, па просьбе чытача могуць быць пакінуты ў чытальнай зале на тэрмін да 30 дзён.

10.5. Тэрмін выканання патрабаванняў на літаратуру з аддзела захоўвання асноўнага фонду — да 30 хвілін.

10.6. Выносіць выданні з чытальных залаў забараняецца!

10.6.1. У выпадку неабходнасці зрабіць ксеракопію або вынесці літаратуру, выдадзеную чытачу ў часовае карыстанне (платная паслуга), бібліятэкар павінен зрабіць на лістку наведвання адпаведныя адзнакі. Чытачы, якія парушаюць гэтыя патрабаванні, пазбаўляюцца права карыстання чытальнай залай тэрмінам на паўгода.

10.6.2. У выпадку неабходнасці мець для працы ў чытальнай зале Бібліятэкі свае ўласныя кнігі, газеты, часопісы, чытач павінен прад’явіць іх супрацоўніку сектара рэгістрацыі чытачоў і зрабіць запіс у лістку наведвання.

10.7. Карыстальнік павінен прыходзіць у чытальныя залы без вопраткі, пакетаў, сумак, не прыносіць прадуктаў харчавання.

10.8. Выдача літаратуры ў чытальных залах спыняецца за 15 хвілін да іх закрыцця.

10.9. Пасля заканчэння працы ў чытальных залах Бібліятэкі чытач павінен пакінуць лісток наведвання ў сектары рэгістрацыі чытачоў з адзнакамі тых залаў, дакументамі і паслугамі якіх ён карыстаўся.

10.10. Чытач мае права:

10.10.1 карыстацца ў чытальных залах дакументамі і іх копіямі, якія атрыманы з фондаў іншых бібліятэк па МБА;

10.10.2 выкарыстоўваць у чытальных залах уласныя электронныя прылады на аўтаномным забеспячэнні без гукавых сігналаў.

10.11. Чытач павінен:

10.11.1 пры атрыманні дакументаў праглядаць іх і ў выпадку выяўлення пашкоджанняў неадкладна праінфармаваць бібліятэкара, які абавязаны зрабіць адпаведныя адзнакі; адказнасць за дэфектнасць нясе чытач, які апошнім карыстаўся дакументам;

10.11.2 беражліва ставіцца да дакументаў з фондаў Бібліятэкі і атрыманых па МБА з іншых бібліятэк, а таксама да іншай уласнасці Бібліятэкі;

10.11.3 працаваць на аўтаматызаваным працоўным месцы карыстальніка ў строгай адпаведнасці з інструкцыямі;

10.11.4 праслухоўваць лінгафонныя і музычныя запісы з любых носьбітаў, а таксама праглядаць відэафільмы толькі з выкарыстаннем навушнікаў;

10.11.5 не наносіць шкоды дакументам (вырываць або выразаць лісты з дакумента; рабіць адзнакі на дакументах і падкрэсліваць, калькаваць малюнкі і карты, пісаць на лістах паперы, паклаўшы іх на дакумент і г. д.);

10.11.6 не рабіць адзнакі на каталожных картках і не вымаць іх з каталожных скрынь;

10.11.7 не выносіць дакументы з памяшканняў чытальных залаў, у т. л. і для выканання платных паслуг без дазволу бібліятэкара;

10.11.8 не прымаць ежу і напоі ў чытальных залах;

10.11.9 не выкарыстоўваць без аплаты ў чытальных залах электронныя прылады для фатаграфавання дакументаў з фондаў Бібліятэкі; не рабіць відэа- і фотаздымкі;

10.11.10 не выконваць сістэмныя аперацыі ў камп’ютарнай сетцы;

10.11.11 не заходзіць у закрытыя часткі фондаў чытальных залаў, службовыя памяшканні.

 
ХІ. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ 
СЕКТАРАМ РЭДКАЙ КНІГІ (СРК)

11.1. Сектар рэдкай кнігі — структурнае (спецыялізаванае) падраздзяленне Бібліятэкі, якое ажыццяўляе збор, захоўванне і ўлік рэдкіх кніг, часопісаў і іншых матэрыялаў з мэтай іх працяглай захаванасці.

11.2. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці чытацкага білета і лістка наведвання.

11.3. Адначасова карыстальніку для работы ў сектары выдаецца не больш за пяць выданняў.

11.4. Для работы з арыгіналамі асабліва каштоўных і рэдкіх дакументаў патрабуецца хадайніцтва кіраўніка арганізацыі на імя дырэктара Бібліятэкі з указаннем тэмы і храналагічных межаў даследавання.

11.5. Пры рабоце з дакументамі карыстальнікам не дазваляецца:

11.5.1 рабіць на кнігах адзнакі, падкрэсліваць, калькаваць малюнкі і карты, пісаць на лістах паперы, пакладзеных на дакумент, і рабіць іншыя дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу;

11.5.2 дакранацца да дакумента пішучымі прадметамі;

11.5.3 загінаць старонкі і ўкладваць тоўстыя закладкі, сілай павялічваць разварот дакумента з дапамогай алоўка або ручкі;

11.5.4 разгінаць змятыя старонкі або куткі;

11.5.5 класці дакумент у адкрытым стане карэньчыкам ўверх;

11.5.6 класці адзін раскрыты дакумент на другі;

11.5.7 аблакочвацца на дакумент пры чытанні;

11.5.8 вадзіць пальцам па дакуменце падчас чытання;

11.5.9 браць дакументы бруднымі і мокрымі рукамі;

11.5.10 прымаць ежу падчас работы з дакументам;

11.5.11 прыносіць у памяшканне сектара матэрыялы, якія могуць пашкодзіць дакумент. Да іх ліку адносяцца: пасты, клеі, чарніла ў бутэлечках, любыя клейкія стужкі, нажніцы і нажы.

11.6. Для забеспячэння захаванасці дакументаў СРК уводзяцца абмежаванні на магчымасць капіравання. Не падлягаюць ксеракапіраванню:

- дакументы і перыядычныя выданні, выдадзеныя па 1945 г. уключна;

- дакументы, якія прайшлі працэс рэстаўрацыі;

- мініяцюрныя выданні і кнігі «вялікага» фармату;

- унікальныя выданні, якія з’яўляюцца адзінкавымі кніжнымі помнікамі, інакш кажучы якія маюць высокую культурна-гістарычную каштоўнасць і якія валодаюць самастойнымі якасцямі каштоўнага гісторыка-культурнага аб’екта;

- дакументы, уключаныя ў склад калекцый (беларуская, польская, нямецкая; кнігі з аўтографамі і інш.);

- кнігі з тэкстамі і адзнакамі, выкананымі жалеза-галавымі чарніламі;

- дакументы ў дрэнным фізічным стане.

11.7. Фатаграфаванне і сканіраванне дакументаў сектара рэдкіх кніг на планшэтным сканеры забаронена.

 

XII. ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ АДДЗЕЛАМ

ЛІТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЮНАЦТВА

12.1. Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва (далей аддзел) зяўляецца структурным падраздзяленнем Установы культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага».

12.2. У аддзеле абслугоўваюцца карыстальнікі дашкольнага, школьнага ўзросту і дарослыя грамадзяне (бацькі, настаўнікі, выхавальнікі, апекуны).

12.3. Карыстальнік павінен прыходзіць у аддзел без вопраткі, пакетаў і вялікіх сумак (гл. пункт 5.4.).

12.4. Кожны карыстальнік, запісаны ў аддзел, павінен пацвердзіць згоду на выкананне Правілаў карыстання аддзелам сваім подпісам на чытацкім фармуляры. Пры запісе дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якія не ўмеюць пісаць, подпіс на фармуляры павінен паставіць дарослы (бацькі або апекуны, работнікі дзіцячых устаноў).

12.5. Карыстальнік распісваецца ў фармуляры за кожнае выданне, узятае ў Бібліятэцы. Дашкольнікі і малодшыя школьнікі (вучні 1–4 класаў) не распісваюцца ў фармуляры.

12.6. Права карыстання хатнім абанементам аддзела маюць:

12.6.1 дашкольнікі і вучні 1–11 класаў, якія зарэгістраваны ў г. Брэсце;

12.6.2 навучэнцы ліцэяў, каледжаў, тэхнікумаў, зарэгістраваныя ў г. Брэсце;

12.6.3 педагогі і выхавальнікі дзіцячых устаноў, бацькі і апекуны, зарэгістраваныя ў г.Брэсце.

12.7. Карыстальнік можа атрымліваць дадому адначасова не больш за 5 экзэмпляраў выданняў на тэрмін да 15 дзён. Адміністрацыя мае права паменшыць або павялічыць колькасць выдаваемых дакументаў, зыходзячы з гісторыі чытання карыстальніка і попыту на канкрэтныя выданні. Фармуляр чытача з’яўляецца асноўным дакументам карыстальніка.

12.8. Чытач можа падоўжыць падчас наведвання тэрмін карыстання выданнямі, калі на іх няма запыту з боку іншых карыстальнікаў, не больш чым два разы. Максімальны тэрмін карыстання выданнямі — 45 дзён пры ўмове своечасовага іх падаўжэння.

12.9. Бясплатнае падаўжэнне тэрміну карыстання кнігамі ажыццяўляецца ў прысутнасці карыстальніка з яго абавязковым подпісам у фармуляры.

12.10. Карыстальнік мае права падоўжыць тэрмін карыстання дакументамі па тэлефоне платна (гл. «Палажэнне аб платных паслугах» і  «Прэйскурант на аказанне платных паслуг…»).

12.11. Звыш устаноўленага максімальнага тэрміну карыстальнік павінен падоўжыць час карыстання дакументамі за плату (гл. «Палажэнне аб платных паслугах» і «Прэйскурант на аказанне платных паслуг…»).

12.12. Карыстальнікам аддзела, якія парушылі тэрмін карыстання дакументамі, да моманту вяртання гэтых выданняў, выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.

12.13. За сістэматычнае парушэнне тэрмінаў карыстання дакументамі, пасля атрыманых папярэджанняў (паштоўкі, тэлефонныя званкі, вусныя напамінкі бібліятэкара), чытач можа быць пазбаўлены права карыстання аддзелам тэрмінам на 6 месяцаў.

12.14. Чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстання дакументамі з фонду аддзела ў наступных выпадках:

12.14.1 за адмову кампенсаваць страту літаратуры (да моманту замены або кампенсацыі);

12.14.2 за нанясенне дакументам з фондаў Бібліятэкі шкоды;

12.14.3 за сістэматычнае парушэнне тэрмінаў вяртання літаратуры;

12.14.4 за абразлівае стаўленне да бібліятэкара і парушэнне Правілаў карыстання аддзелам.

12.15. Пры атрыманні кніг, дыскаў і іншых дакументаў у выпадку выяўлення якіх-небудзь дэфектаў карыстальнік павінен паведаміць пра гэта бібліятэкару, які абавязаны зрабіць на іх адпаведныя адзнакі. У адваротным выпадку карыстальнік нясе адказнасць за выяўленую дэфектнасць.

12.16. Карыстальнікі, якія страцілі кнігі, дыскі і іншыя дакументы з фонду аддзела, або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх эквівалентнымі:

12.16.1 мастацкая літаратура — не больш за 10 гадоў з моманту выдання. Калі ж кніга, прынесеная карыстальнікам наўзамен, ідэнтычная страчанай і знаходзіцца ў добрым стане, то год выдання ў разлік не бярэцца;

12.16.2 галіновая літаратура — не больш за 2 гады з моманту выдання;

12.16.3 дакументы павінны быць у цвёрдым пераплёце і ў добрым стане.

12.17. За страту дакументаў з фондаў аддзела або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, работнікі дзіцячых устаноў, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.

12.18. Чытальная зала дае чытачам у карыстанне літаратуру для працы толькі ў чытальнай зале.

12.19. Кожны карыстальнік чытальнай залы пры наведванні запаўняе кантрольны лісток.

12.20. Агульная колькасць дакументаў, што выдаюцца ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца.

12.21. Выдача літаратуры ў аддзеле спыняецца за 15 хвілін да яго закрыцця.

12.22. Чытач мае права:

12.22.1 выкарыстоўваць у чытальнай зале ноўтбукі, планшэты і тэлефоны на аўтаномным забеспячэнні без гукавых сігналаў;

12.22.2 на доступ да сеткі Інтэрнэт праз лакальную сетку бібліятэкі: чытачы малодшага школьнага ўзросту — не больш за 30 хвілін, чытачы сярэдняга і старшага школьнага ўзросту — не больш за 1 гадзіну.

12.23. Чытач павінен:

12.23.1 пры атрыманні дакументаў праглядаць іх і ў выпадку выяўлення пашкоджанняў неадкладна праінфармаваць бібліятэкара, які абавязаны зрабіць адпаведныя адзнакі; адказнасць за дэфектнасць нясе чытач, які апошнім карыстаўся дакументам;

12.23.2 працаваць на аўтаматызаваным працоўным месцы карыстальніка ў строгай адпаведнасці з інструкцыямі;

12.23.3 не рабіць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументу (вырываць або выразаць лісты з дакумента; рабіць адзнакі на дакументах і падкрэсліваць, калькаваць малюнкі і карты, пісаць на лістах паперы, паклаўшы іх на дакумент і г. д.);

12.23.4 не рабіць адзнакі на каталожных картках і не вымаць іх з каталожных скрынь;

12.23.5 не выносіць дакументы з памяшкання чытальнай залы без дазволу бібліятэкара;

12.23.6 не прымаць ежу і напоі ў чытальнай зале;

12.23.7 не заходзіць у закрытыя часткі фондаў чытальных залаў, службовыя памяшканні.


5447a40d2c6ed4bd1a21929c60e2f2da - копия.jpg


Возврат к списку