Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава “Да Дня беларускага пісьменства”

Кніжная выстава “Да Дня беларускага пісьменства”

Кніжная выстава “Да Дня беларускага пісьменства”

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі пачала працаваць кніжная выстава “Да Дня беларускага пісьменства”.


Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўль. У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стане горад Шчучын (Гродзенская вобласць). На выставе прадстаўлены кнігі, якія знаёмяць з гісторыяй і сучасным становішчам гэтых гарадоў.


Тыя, хто цікавіцца гісторыяй Брэста, брэсцкай друкарняй і Брэсцкай Бібліяй, знойдуць кнігі і артыкулы з газет і часопісаў па тэме, у тым лiку, выданні Бібліятэкі: навуковыя зборнікі “Берасцейскія кнігазборы”: матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый 2008 (Брэст: Паліграфіка, 2010) і 2010 гадоў (Брэст: БрДУ, 2013); зборнік матэрыялаў круглага стала “Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: да 450-годдзя выдання” (Брэст: БрДУ, 2014); бібліяграфічны паказальнік “Брестский мир. 95 лет со дня подписания” (Брест: ОАО “Брестская типография”, 2013); біябібліяграфічныя паказальнікі: “Алесь Каско: (да 60-годдзя з дня нараджэння) (Брэст: Паліграфіка, 2013)”, “Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя: біябібліяграфічны паказальнік” (Брэст: Паліграфіка, 2013)” і іншыя.


На выставе можна пазнаёміцца з гісторыяй кнігі і кнігадрукавання на Беларусі: “Кніжная спадчына Беларусі[Выяўленчы матэрыял] = Книжное наследие Беларуси = Belarusianbookheritage : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” (Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2014),“Гісторыя беларускай кнігі : у 2 т. (Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2011) і інш.


Другі раздзел выставы прысвечаны 250-годдзю Міхаіла Клеафаса Агінскага, кампазітара, літаратара, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.


Паўловіч Святлана Мiкалаеўна, бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіi

Тэлефон для даведак: + 375 (162) 20 90 41  


Возврат к списку