Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава да 70-годдзя з дня нараджэння Міколы Панасюка

Кніжная выстава да 70-годдзя з дня нараджэння Міколы Панасюка

Кніжная выстава да 70-годдзя з дня нараджэння Міколы Панасюка

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава “Арыенцір — сузор’е Арыён. 70 гадоў з дня нараджэння Міколы Панасюка, пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, паэта”.


Мікалай Васільевіч Панасюк нарадзіўся 9 сакавіка 1947 года на хутары ля вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна, скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Мікалай Васільевіч працаваў у перыядычным друку рэгіёна, быў уласным карэспандэнтам газеты “Звязда” і часопіса “Беларуская думка” па Брэсцкай вобласці. Ён — чалавек творчы. Героі кніг дакументальнай прозы Міколы Панасюка, якія выходзяць адна за адной, – людзі космасу – беларускія касманаўты Пётр Клімук і Алег Навіцкі і людзі зямлі – працаўнікі палескай вёскі. Пад псеўданімам Дзяніс Буслёнак Мікалай Васільевіч друкуе свае вершы.


Мікола Панасюк — член Саюза журналістаў (1971), член Саюза пісьменнікаў (2006), ганаровы чытач Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Працуючы над кніжнай выставай, мы імкнуліся прасачыць шматгранны творчы шлях пісьменніка, яго светапогляд, адносіны да людзей і падзей. На выставе прадстаўлены дакументальныя творы, публіцыстыка і паэзія Міколы Панасюка. Асобны раздзел створаны з матэрыялаў аб ім.


Таццяна Кавенька, загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

Тэлефон для даведак: +375 (162) 57 48 79


Возврат к списку