Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Да Дзён шведскай і беларускай літаратуры – 2014

Да Дзён шведскай і беларускай літаратуры – 2014

Да Дзён шведскай і беларускай літаратуры – 2014

21-22 мая ў Бібліятэцы адбыліся мерапрыемствы Дзён шведскай і беларускай літаратуры- 2014.

Літаратурныя мерапрыемствы пачаліся 21 мая а 16-й гадзіне сустрэчай са шведскімі паэткамі Анітай Якабсан і Сісэль Альмгрэн. Вельмі цікава было паслухаць вершы на шведскай мове, незнаёмай большасці прысутных аматараў паэзіі. Тым не менш, дзякуючы перакладчыцам, гэтыя вершы прагучалі таксама ў перакладзе на беларускую мову. З прадстаўленых на літаратурнай імпрэзе вершаў слухачы пазнаёміліся з разнастайнай тэматыкай сучаснай шведскай паэзіі.
Падчас перапынку гледачам у электроннай прэзентацыі былі прадстаўлены малюнкі-ілюстрацыі да кніг Астрыд Ліндгрэн, якія зрабілі юныя мастакі з Брэсцкай вобласцi.
А 18-й гадзіне пачалася сустрча з музычным прадзюсэрам Сяргеем Будкіным і паэтам-музыкам Ўладзем Лянкевічам : паэзія ў рок музыцы. На экране ажылі кадры хронікі з дзеячамі гісторыі і культуры Беларусі пад сучасную музыку, а таксама аматары паэзіі пачулі аўтарскія кампазіцыі Ўладзя Лянкевіча.
22 мая ўсе аматары сучаснай літаратуры мелі магчымасць сустрэцца з берасцейскай пісьменніцай Наталкай Бабінай, аўтарам вядомага ўжо як на Беларусі, так і за мяжой рамана “Рыбін горад”. Наталка паведала шмат цікавага пра сваё жыццё, дала каментары да некаторых гісторый з рамана, а таксама падзялілася з прысутнымі сваей грамадзянскай пазіцыяй. Мадэратарам сустрэчы быў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А.С. Пушкіна Уладзімір Сенькавец.

Пасля літаратурнай сустрэчы адбылася сустрэча з фатографам Марыяй Сёдэрберг, якая прадставіла цудоўныя фатаздымкі шведскай Лапландыі, расказала пра гісторыю сваей зямлі і яе незвычайныя краявіды.

А 17-й гадзіне пачаўся фінальны тур конкурса юнацкай паэзіі, да якога былі запрошаны 9 юнакоў і дзяўчат па выніках конкурса: з 130 дасланых вершаў па адзнаках кампетэнтнага журы іх творы былі лепшыя. Фіналісты выступалі перад публікай, якая сабралася ў зале бібліятэкі, але таксама і перад членамі журы, што адразу пасля кожнага выступлення выстаўлялі балы. Пасля пачалася літаратурная вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх паэтаў. Свае вершы прачыталі: шведкі Аніта Якабсан і Сісэль Альмгрэн, а таксама берасцейскія паэты Ярына Дашына, Мікалай Аляксандраў і Алесь Паплаўскі. Пасля вечарыны адбылося абвяшчэнне вынікаў фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі і узнагароджанне пераможцаў. Усе ўдзельнікі фінальнага тура конкурса атрымалі памятныя падарункі. Пераможцай конкурса юнацкай паэзіі – 2014 стала Яўгенія Пракапчук з сярэдняй школы № 3 г. Ганцавічы з вершам “Ціха зёлкамі…”. Напрыканцы ўсе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымкі з удзельнікамі свята шведскай і беларускай літаратуры – 2014.
Да шведска-беларускіх літаратурных дзён супрацоўнікамі аддзела літаратуры на замежных мовах і аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі была падрыхтавана выстава “Дні шведскай і беларускай літаратуры – 2014”, на якой прадставілі невялічкую гістрыю гэтага літаратурнага свята ў Брэсце.

За тры гады правядзенне шведска-беларускіх дзён у Бібліятэцы стала ўжо добрай традыцыяй. Гледачы і госці ўбачылі таксама і цікавую інфармацыю пра іх арганізатараў – фотамастачку Марыю Сёдэрберг, галоўнага ініцыятара свята, грамадскае аб’яднанне “Калегіум”, а таксама пра шведскіх і беларускіх літаратараў – удзельнікаў імпрэзы 2014 года; пазнаёміліся з іх творчасцю ў прадстаўленных на выставе кніжках і зборніках. Была таксама магчымасць скарыстацца цудоўнымі фотаальбомамі пра культуру, гісторыю, прыроду Швецыі, Беларусі, Брэста і Брэсцкай вобласці. На выставе былі і кнігі – падарункі Марыі Сёдэрберг і “Калегіума”, адна з якіх - выдадзеная ў Швецыі анталогія беларускай паэзіі.

Загадчыца аддзела літаратуры на замежных мовах
Налобіна Таццяна


Возврат к списку