![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Днямі Берасцейшчына адзначала 75-гадовы юбілей нашага славутага земляка, двойчы Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста, лётчыка-касманаўта Пятра Клімука.
Вельмі прыемна, што такі прыгожы дзень нараджэння ён прыехаў святкаваць на Радзіму. У Брэсце адбылася цырымонія віншавання з прысутнасцю прадстаўнікоў урада, кіраўніцтва вобласці, горада і раёна, грамадскасці.
Бібліятэка прыняла ўдзел у мерапрыемстве, экспануючы кніжную выставу «Зорны юбілей». Найбольшую цікавасць прысутных выклікалі кнігі самога юбіляра — лётчыка-касманаўта Пятра Клімука — «Рядом со звёздами» (Масква, 1979) и «Зоры побач» (Мінск, 1977). Мелі шчасце атрымаць «касмічны аўтограф».
Загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Т. С. Кавенька
Тэл. для даведак: 57-48-79
Еще по теме: